Ёрын тэр Морс (, нар. ) — галандская шорт-трэкістка і канькабежка. Трохразовая прызёрка чэмпіянатаў свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы, удзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у шорт-трэку. У канькабежным спорце — алімпійская чэмпіёнка 2014 на дыстанцыі 1500 метраў, прызёрка этапу Кубка свету, чэмпіёнка Нідэрландаў у класічным мнагабор’і, бронзавы прызёр чэмпіянату Нідэрландаў 2013 на дыстанцыі 3000 метраў.
Спартыўная кар’ера У 2007 годзе стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па шорт-трэку ў эстафеце. У 2011 годзе стала чэмпіёнкай Еўропы ў эстафеце. На чэмпіянаце Еўропы 2012 выйграла 1000 метраў і перамагла ў эстафеце.
Удзельнічала на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы ў трох дысцыплінах, на дыстанцыях 500 (23-е месца) і 1000 метраў (не прайшла кваліфікацыю), а таксама ў эстафеце на 3000 метраў, дзе каманда Нідэрландаў заняла 4-е месца.
Дэбютавала на чэмпіянаце Нідэрландаў па канькабежным спорце ў лістападзе 2011 года, дзе стала 8-й на дыстанцыі 3000 метраў. Праз год спартсменка стала трэцяй на дыстанцыі 3000 метраў на чэмпіянаце Нідэрландаў 2013 па канькабежным спорце і адабралася для ўдзелу на першых этапах Кубка свету на гэтай дыстанцыі.
На першым этапе Кубка свету па канькабежным спорце 2012/2013 стала трэцяй на дыстанцыі 3000 метраў і другой ў мас-старце. У канцы снежня 2012 года дэбютавала і сенсацыйна выйграла чэмпіянат Нідэрландаў па канькабежным спорце ў класічным мнагабор’і,Debutante Ter Mors wint KPN NK Allround адабраўшы на чэмпіянат Еўропы 2013.
У 2014 годзе несла сцяг Нідэрландаў на цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы. У Сочы Ёрын выступала і ў шорт-трэку, і ў канькабежным спорце. На дыстанцыі 1500 метраў у канькабежным спорце ўстанавіла новы алімпійскі рэкорд і рэкорд катка (1:53,51) і выйграла золата.
Зноскі
Спасылкі
Вынікі выступленняў у канькабежным спорце
Катэгорыя:Канькабежцы Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па канькабежным спорце Катэгорыя:Шорт-трэкісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Шорт-трэкісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Шорт-трэкісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года