Сярге́й Мікала́евіч Хо́дзін (нар. , Путчына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі гісторык. Кандыдат (1990)Ходзін Сяргей Мікалаевіч // , доктар гістарычных навук (2017).

Біяграфія У 1985 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дэкан гістарычнага факультэта БДУ (2000-2016), загадчык кафедры крыніцазнаўства (2001-2016, з 2019), прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі (2016-2018).

Даследуе сацыяльна-эканамічную і палітычную гісторыю XX стагоддзя, тэорыю і гісторыю крыніцазнаўства, крыніцазнаўства гісторыі Беларусі. Аўтар звыш 100 навуковых прац.

Асноўныя працы Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-кампаратыўнае вывучэнне): Навучальны дапаможнік. Мінск, 1999. Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921—1939). Мінск, 2014. Мадэрнізацыя ў Беларусі (1921–1939). Мінск, 2019

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Дэканы гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Аўтары падручнікаў