Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч (нар. , вёска Волма, (цяпер Дзяржынскі раён) Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987).

Біяграфія У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1986—1988 гадах і з 1994 года навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. У 1988—1994 гадах працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі.

Даследуе палітычную гісторыю Беларусі пачатку XX ст., рэвалюцыйныя падзеі 1917 года, беларускі нацыянальны рух, узнікненне беларускай дзяржаўнасці найноўшага часу. Аўтар манаграфіі «Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 г.» (2000), шматлікіх артыкулаў.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук