Змі́цер Санько́ або Дзмі́трый Санько́ () — беларускі біёлаг, мовазнавец, выдавец, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Кандыдат біялагічных навук (1977).
Біяграфія Выпускнік Азярычынскай школы. Скончыў БДУ па спецыяльнасці малекулярная біялогія. Атрымаў 1-ю прэмію на конкурсе навуковых прац Інстытута малекулярнай біялогіі (1975). У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэмай было «Даследаванне структуры ДНК пратэінавага комплексу» (навуковы кіраўнік доктар хімічных навук А. Д. Мірзабекаў). Па заканчэнні аспірантуры займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР.
Ад 1978 да 1995 года працаваў рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкам біялагічнай рэдакцыі, намеснікам галоўнага рэдактара акадэмічнага выдавецтва «Навука і тэхніка»http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-CNB-a197183&strq=l_siz=20. Удзельнічаў у моладзевым грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с., заснаванні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Ад 1995 года працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналогія»Ірына Дубянецкая. 60 год Зміцеру Санько // Наша Слова № 12 (903), 25 сакавіка 2009.
На кароткі час быў затрыманы ў лютым 2026 года па «справе кнігароў», што адбывалася ў межах пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі і палітычных рэпрэсій. Паўторна арыштаваны КДБ Беларусі 25 сакавіка 2026 года.
Дзейнасць Аўтар кніг «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» (Мінск, 1991), «А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы», 125 папулярных выслоўяў" (Мінск, 2016) ды інш. Супрацоўнік Працоўнай групы для ўнармавання беларускага класічнага правапісу («Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» Вільня; Менск, 2005).
Укладальнік кніг «Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.» Я. Станкевіча (пры ўчасьці Ант. Адамовіча) (Менск, 1992), «Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу» С. Станкевіча (1994), «Хто адгадае? Беларускія народныя загадкі» (Мінск, 2017).
Аўтар ідэі і адзін з укладальнікаў кнігі «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (Менск, 1993, 1994), а таксама «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (Вільня, 2002), выдавец факсімільных выданняў газет «Наша Доля» (1906), «Наша Ніва» (1906—1915, 1920 гг.), «Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка» Вацлава Ластоўскага (1924), ініцыятар і каардынатар акадэмічнай серыі «Нашы славутыя землякі»Анкета Свабоды: Зьміцер Санько.
Навуковы рэдактар, кансультант і рэцэнзент шэрагу тэрміналагічных слоўнікаў.
Працы
Кнігі
Исследование состояния бороздок ДНК в целых клетках эукариотов: Автореф. дис. … канд. биол. наук. — М., 1977. — 16 с. Состояние бороздок ДНК в моно- и олигонуклеосомах и в комплексах ДНК с индивидуальными гистонами // Молекулярная биология. 1978. Т. 12, вып. 2. С. 365—371 (совместно с А. М. Колчинским, В. В. Шиком, А. Д. Мирзабековым, А. Гинейтисом). Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. — 218 с. ISBN 5-343-00761-9. Станкевіч Я. (пры ўчасьці Ант. Адамовіча) Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992 / Уклад. З. Санько 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Мінск: Звязда, 1993. — 80 с. (2-е выд. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 190 с.) / Уклад. (разам з I. Саверчанкам). 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. / Аўтар-уклад. З. Санько (разам з I. Саверчанкам). Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў: Сучасная нармалізацыя. — Вільня; Менск, 2005. — 150 с. (разам з Ю. Бушляковым, В. Вячоркам, 3. Саўкам). А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы: даведнік-мінімум. — Мінск: Тэхналогія, 2016. — 16 с. — ISBN 978-985-458-269-6. 125 папулярных выслоўяў: падарожны даведнічак. — Мінск: Тэхналогія, 2016. — 16 с. — ISBN 978-985-458-270-2. Хто адгадае? / уклад. Зьміцер Санько. — Мінск: Тэхналогія, 2017. — 32 с. — ISBN 978-985-458-280-1. Асобы, якія тварылі гісторыю: кароткі праваднік. — Мінск: Тэхналогія, 2015. — 16 с. ISBN 978-985-458-263-4.
Артыкулы
Protein arrangement in the DNA grooves in chromatin and nucleoprotamine in vitro and in vivo revealed by methylation // Eur. J. Biochem. 1977. Vol. 75. P. 379—389 (with A. D. Mirzabekov, A. M. Kolchinsky, A. F. Melnikova). Два простых метода выделения ДНК из различных источников с применением цетавлона // Биохимия. 1977. Т. 42, вып. 10. С. 1783—1790 (совместно с В. И. Нактинисом, Н. Е. Малеевой, А. Д. Мирзабековым). Лісты да Гарбачова: З гісторыі суполкі “На паддашку” / З.Санько // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца : зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана / укл. І. Дубянецкая ; пад рэд. І. Дубянецкай [і інш.]. — Мінск : Тэхналогія, 2009. — С. 119—124. ISBN 978-985-458-169-9.
Узнагароды Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1990)Выпускники биологического факультета . — Минск: БГУ, 2011. С. 231—232., лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2011) (за серыю «Нашы славутыя землякі»Беларускі ПЭН-Цэнтр назваў лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча.
Крыніцы
Літаратура Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с. Выпускники биологического факультета. — Минск: БГУ, 2011. С. 231—232. ISBN 978-985-518-517-9.
Спасылкі Зміцер Санько // Беларуская Палічка Прэзентацыя кнігі «Літва-Беларусь. Гістарычныя выведы» (Язэп Лёсік). Бяруць удзел Зьміцер Санько і Алесь Жлутка (Мінск)
Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты біялагічных навук Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай мовы