Леанід Іосіфавіч Мінько () — беларускі этнограф. Кандыдат гістарычных навук (1965).
Біяграфія Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1955). У 1955—1959 гадах працаваў у школе, у 1963—1992 -- у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў побыт і духоўную культуру беларусаў.
Аўтар кніг «Народная медыцына Беларусі» (1969), «Знахарства» (1971), «Забабоны і прыкметы» (1975), сааўтар кніг «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Пытанні этнаграфіі і фалькларыстыкі», «Помнікі народнай архітэктуры і побыту Беларусі» (1979), «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Беларусы» (1998).
Памёр 17 красавіка 2012 года.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 15 кастрычніка Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук