Свя́та-Варва́рынскі сабо́р (Сабо́р Свято́й велікаму́чаніцы Варва́ры, Варва́рынская царква) — праваслаўная царква ў Пінску, кафедральны сабор Пінскай і Лунінецкае епархіі. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 34. Помнік архітэктуры барока. Найбольш позні помнік храмабудаўніцтва ордэна бернардзінцаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Як частка ансамбля былога кляштара бернардзінцаў Варварынская царква разам з манастырскім корпусам, званіцай і роспісам алтарнае часткі ўваходзіць у «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь», з’яўляючыся аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння (катэгорыя № 2). Прастольнае свята ў храме — 17 снежня (дзень памяці Святой велікамучаніцы Варвары).
Гісторыя
У 1712 годзеІншы раз у якасці даты прыводзіцца 1717 год. Гл.: ; ў пінскім прадмесці Каралін быў пабудован драўляны касцёл Міхаіла Архангела па фундацыі Міхаіла Вішнявецкага і яго жонкі Кацярыны з Дольскіх: гетман вялікі літоўскі выпісаў бернардзінцам 8547 рублёў серабром, назначыўшы таксама жалаванне і штогадовую выплату ў 1700 злотых і 41 бочку рознага зерня, і падарыў сенажаць. Гэты касцёл разам з невялікім аднапавярховым будынкам пінскага кляштара бернардзінцаў адлюстраваў на сваёй карце бернардзінскіх кляштароў літоўскае правінцыі, выгравіраванай у 1750—1760-я гады, Гірш Ляйбовіч. У 1786 годзеІншы раз у якасці даты пабудовы сабора прыводзяцца 1765—1786 гады. Гл.: ; ; . на месцы гэтага драўлянага касцёла ў кляштары бернардзінцаў быў узведзен каменны касцёл Міхаіла Архангела, які прадстаўляў сабою невялікі аднанефны бяскупальны храм з вялікаю паўкруглаю алтарнаю апсідаю. В. Грабоўскі, гараднічы Берасцейскага ваяводства, выдаў на будаўніцтва храма 16 тысяч злотых. Прыкладныя памеры храма, які быў пакрыт чарапіцай і меў падвал, былі наступныя — 29,8×14,4×12,4 м. Хоры касцёла, зробленыя ў нартэксе, абапіраліся на два масіўныя вялікія слупы. Галоўны фасад, роўны па шырыні караблю храма, вылучаўся лаканічнай архітэктурай і меў арачны партал увахода і трохвугольны франтон. Яго барочнае аздабленне складалі плоскарэльефныя пілястры, а таксама нішы, ліштвы і паясы такой жа пластыкі. Прыбудаваныя к касцёлу з боку галоўнага фасада дзве трох’ярусныя вежы, увянчаныя невялікімі купаламі, с двума ніжнімі чацверыковымі і верхнім васьмярыковым ярусамі («васьмярык на чацверыку») да нашых дзён не захаваліся. У 1795 годзе асобна была ўзведзена каменная званіца пад чарапічным дахам. У пачатку XIX стагоддзя былі дабудаваны сакрысція і прылеглае памяшканне. У 1832 годзе, пасля паўстання 1830—1831 гадоў, кляштар бернардзінцаў быў закрыт.
У 1830-я гады адбылася рэканструкцыя касцёла пад праваслаўную Свята-Варварынскую царкву. Пры гэтым быў прыўнесен шэраг архітэктурных змен: высокі кроквенны дах быў заменен на больш пакаты; у цэнтры вільчака быў узведзен фальшывы барабан з цыбулепадобным купалам. Пры гэтым быў захован познебарочны фігурны атыкавы франтон.
Сам сабор, двухпавярховы манастырскі корпус, прыбудаваны ў пачатку XIX стагоддзя к храму з паўночнага боку, дзе ў 1858—1875 гадах размяшчаўся праваслаўны жаночы Варварынскі манастыр (цяпер — онкадыспансэр), і двух’ярусная званіца, узведзеная ў стылі класіцызму з заходняга боку ад храма, складаюць адзіны архітэктурны ансамбль.
У перыяд знаходжання Заходняе Беларусі пад уладай Польшчы храм працягваў дзейнічаць як праваслаўны. Так, у выданні 1936 года, выпушчаным напярэдадні адкрыцця ў Пінску першай палескай сельскагаспадарчай выстаўкі, царква Святой Варвары ўпамянута як праваслаўная ў спісе культавых збудаванняў горада (тагачасны адрас — вул. Бернардзінская, 38). У сярэдзіне XX стагоддзя інтэр’ер храма быў абноўлен: у тым ліку, быў устаноўлен новы іканастас, а таксама быў выканан роспіс алтарнае часткі. Доўгі час гэта царква, празваная ў народзе «намоленай», заставалася адзіным праваслаўным храмам Пінска: іменна тут «мноства пакаленняў пінчан …хрысціліся, вянчаліся, адпяваліся». У рамках падрыхтоўкі да круглай даты — да 180-годдзя са дня асвячэння храма — у ім некалькі гадоў вяліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы: быў зроблен капітальны рамонт унутры храма, былі заменены падлога і ацяпленне, а таксама быў устаноўлен новы іканастас. Быў ажыццёўлен рамонт фасада царквы, планавалася таксама будаўніцтва ўваходнага тамбура паводле праекта, які захаваўся з пачатку XX стагоддзя. Настаяцелем сабора з’яўляецца протаіерэй Канстанцін Балакай (благачынны Пінскага благачыння, сакратар епархіі). Пры храме дзейнічаюць нядзельная школа (як для дарослых, так і для дзяцей), невялікая бібліятэка" і праваслаўны маладзёжны цэнтр у гонар прападобнамучаніка Макарыя, а таксама сястрыцтва ў імя Святой велікамучаніцы Лізаветы.
Архітэктура Выразны і кампактны прамавугольны аб’ём сабора, які прадстаўляе сабою аднанефны бязвежавы храм, спалучаецца з развітаю паўкруглаю (паўцыркульнаю) алтарнаю апсідай з прэсбітэрыем, непасрэдна звязаным з галоўнаю залай. Завяршэннем галоўнага фасада, чыя вось сіметрыі выдзелена прамавугольным уваходным праёмам, высокім арачным аконным праёмам над ім і круглаю люкарнай завяршальнага трохлопасцевага франтона складанага профілю, служыць фігурны атык з макаўкай у стылі позняга барока, чые плаўныя абрысы падкрэсліваюць цэнтральна-восевую пабудову фасада. Дэкорам жа фасада, раздзеленага на тры часткі пілястрамі вялікага ордара, служаць раскрапаваныя карнізы, пілястры, бакавыя экседры, паяскі, абрамленні акон і іншыя дэталі. Рытмічнае чляненне плоскасных бакавых фасадаў ствараецца пры дапамозе высока паднятых арачных праёмаў і лапатак у прасценках. Па цэнтры сабора, які мае двухсхільны дах, узведзен васьмігранны драўляны барабан з цыбулепадобным купалам. Аконныя праёмы, размешчаныя ў два ярусы, маюць паўцыркульнае завяршэнне.
Перакрыццем для залы служыць цыліндрычнае скляпенне з распалубкамі на адіночных падпружных арках, тады як перакрыцце вялікай крыпты, што знаходзіцца непасрэдна пад храмам, складаюць масіўныя крыжовыя скляпенні ў два пралёты. Для ўмацавання цыліндрычнага скляпення служаць моцна вытыркаючыя пілоны, упрыгожаныя пілястрамі. У сваю чаргу, падпружныя аркі, што перакрываюць прастору між пілонамі, ідуць у падоўжным напрамку. Выкарыстанне гэтага прыёму было накіравана на ўзмацненне статыкі высокіх сцен сабора і успрыманне распору скляпенняў з-за адсутнасці бакавых нефаў. Прафіляваны карніз, якія аддзяляе скляпенні ад сцен, апяразвае апошнія, з’яўляючыся аптычна працягнутым і ў апсідзе.
У сценах сабора трапляюцца рады плінфы. Хоры, размешчаныя ў заходняй частцы залы над уваходам, абапіраюцца на два слупы. Паўкруглую апсіду, раздзеленую на два ярусы рысаваным арнаментальным фрызам (з гірляндамі), у які пераходзіць прафіляваны карніз, пакрывае аднаколерны роспіс у тэхніцы грызайль у стылі ранняга класіцызмуГабрусь Т. В. вызначае стыль роспісаў як пераходны ад барока да класіцызму. Гл.: ., які імітуе разнастайныя архитектурные приёмы. Так, у ніжнім ярусе размешчаны выявы паўратонды і разыходных галерэй, якія ўтварае рад пілонаў і калон карынфскага ордара, за кошт чаго перадаецца глыбінная перспектыва прасторы. Аздабленне, падобнае да прарысаваных на даху ратонды кесонаў, ёсць на падпружных арках галоўнай залы; у распалубках скляпення размешчаны «ілюзіяністычныя» купалы. Лучковыя вокны конхі, над якімі нарысованы невялікія плафоны, абрамляе стылізаваны раслінны арнамент. У консе апсіды знаходзіцца выява пачатку XX стагоддзя — «Божая Маці з Дзіцем».
+Планы Свята-Варварынскага сабораПлан сабораПапярочны разрэз
Іконы
У саборы знаходзяцца наступныя абразы: «Божая Маці Адзігітрыя Іерусалімская», «Пакроў» (1732), «Божая Маці Замілаванне» (1751), «Тры свяціцелі» (1765), «Спас Пантакратар» («Хрыстос Усеўладны») (1776), «Мікалай Цудатворац» і «Тройца Старазапаветная» (XVIII стагоддзе), абраз-фератрон «Уваход у Іерусалім» і «Уваскрашэнне Лазара» (сярэдзіна XVIII стагоддзя), «Жыціе святых Кацярыны і Ганны» (XIX стагоддзе), а таксама на алтарнай сцяне прысутнічае фрэскавы роспіс XIX стагоддзя — «Божая Маці». Храмавай іконай з’яўляецца абраз Святой велікамучаніцы Варвары з часцінкамі мошчаў.
Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская
Абраз «Божая Маці Адзігітрыя Іерусалімская», які з’яўляецца помнікам іканапісу XVI стагоддзяІншы раз у якасці датавання абраза прыводзяць XV стагоддзе. Гл.: і вылучаецца мастацкаю выразнасцю, выцягнутымі прапорцыямі і ў некаторай ступені цемнаватаю каляроваю гамаю, быў выканан яечнаю тэмперай на дошцы, на цяперашні час — пад пацямнелаю аліфай.
Божая Маці Замілаванне
Абраз «Божая Маці Замілаванне», які датуецца 1751 годам, выканан на дошцы яечнаю тэмперай, таксама былі выкарыстаны метал, серабрэнне, чаканка, ліццё, гравіроўка, шкло; на цяперашні час — пад пацямнелаю аліфай. Памеры іконы, якую выявіла ў 1958 годзе 3-я экспедыцыя Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, — 120×69×2. Унізе аправы абраза ў два радкі размешчан наступны тэкст: «Я, Тымовей Хыль с женою своею Ирыною, надаю шату престой Богородице Богоявленской року (1751)».
У літаратуры М. С. Ляскоў у кнізе дарожных нарысаў «Из одного дорожного дневника», апісваючы сваё знаходжанне ў Пінску, паведамляе пра Свята-Варварынскі сабор наступнае:
У агароджы гэтага манастыра размяшчаецца даволі прыгожая царква ў заходнім стылі, вялікі каменны корпус, у якім аздоблена толькі адна невялікая частка і вялікі драўляны флігель. Я йшоў у манастыр дзеля таго, каб бачыць … фрэскі, якія засталіся на сценах храма братоў бернардзінцаў. …
Фрэскі захаваліся толькі справа, над акном, ды ў алтары над горнім месцам. Апошняя карціна аль фреска, на якой было нарысована, як архангел Міхаіл паражае д’ябла, вельмі добра захавалася. Астатняе ўсё густа забелена мелам. — Нашто вы, матушка, забялілі сценапіс? — спытаў я ігуменню, выйдучы з алтара. — Ды як было не забяліць? Усё было сцёрта, падрапана, абы-як ужо было. — Чаго ж ён так папсаваўся? — Правіянт тут жыды насыпалі, ну, сырасць ад яго йшла, пыл, лапатамі абдзіралі. — Так моцна былі папсаваны карціны? — Зусім папсаваны, нельга было не забяліць.
Мемарыяльная дошка
У Свята-Варварынскім саборы вянчаўся са сваёю жонкаю Якуб Колас, і тут жа ён хрысціў свайго першага сына, Данілу. Сёння на званіцы сабора можна ўбачыць шыльду, якая нагадвае аб вянчанні Якуба Коласа з Марыяй Каменскай — з’явілася яна ў 2015 годзе.
Каментарыі
Крыніцы
Літаратура
Antoni Mironowicz. Monastery diecezji turowsko-pińskiej w XVI wieku. Monaster św. Barbary w Pińsku // Elpis, issue: 23-24, 2011. — С. 236—237 Mironowicz A. Organizacja Kościoła prawosławnego w Rzeczypospolitej do końca XVIII wieku, [w:] Europa Orientalis // Polska i jej wschodni sąsiedzi od średniowiecza po współczesność. Studia i materiały ofiarowane profesorowi Stanisławowi Alexandrowiczowi w 65 rocznicę urodzin, pod red. Z. Karpusa, T. Kempy i D. Michaluk, Toruń 1996, s. 212—214 Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 243—244.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінска Катэгорыя:Саборы Беларусі Катэгорыя:1786 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Варвары Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі