Каміль Віктар Стох (; нар. , , Польшча) — польскі скакун з трампліна, чэмпіён свету 2013 года, Двухразовы чэмпіён алімпійскіх гульняў 2014 года, удзельнік трох Алімпійскіх гульняў.

У Кубку свету Стох дэбютаваў у 2004 годзе. У сакавіку 2009 года заняў другое месца на этапе Кубка свету ў камандных спаборніцтвах. 23 студзеня 2011 г у Закапанэ першы раз выйграў этап Кубка свету ў асабістых спаборніцтвах. Лепшым вынікам Стоха ў выніковым агульным заліку Кубка свету з'яўляецца 3-е месца ў сезоне 2012/2013.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне стаў 5-м у камандзе, 16- м на нармальным трампліне і 26-м на вялікім трампліне. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стартаваў у трох дысцыплінах: 6-е месца ў камандзе, 27-е месца на нармальным трампліне і 14-е месца на вялікім трампліне.

За сваю кар'еру ўдзельнічаў у пяці чэмпіянатах свету. У 2013 годзе на чэмпіянаце свету ў італьянскім Валь-дзі-Ф'еме на вялікім трампліне (HS134) Стох заваяваў першы асабісты залаты медаль.

Вынікі ў Кубку свету Вынікі выступленняў у Кубку свету2013/14 ВынікіАчкоўМесца5581 4 37 10 × 14 20 18 2 1 2 1 13 7 3 8 — — — — — — — — — — — — — — — — — —2012/13 ВынікіАчкоўМесца9533 — 30 36 11 — — — 2 14 13 6 2 4 7 2 3 9 5 5 7 9 8 5 × 30 ——3511 4 11 4 8 Інд — індывідуальныя спаборніцтвы Пал — скачкі з палётных трамплінаў Кам — камандныя спаборніцтвы Т4Т — Турнэ чатырох трамплінаў Зм — змяшаныя камандныя спаборніцтвы DNS — спартсмен быў заяўлены, але не стартаваў DNF — спартсмен стартаваў, але не фінішаваў DSQ — спартсмен фінішаваў, але дыскваліфікаваны — — спартсмен не ўдзельнічаў у гэтым этапе × — спаборніцтвы адменены

Спасылкі

Катэгорыя:Скакуны на лыжах з трампліна Польшчы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Польшчы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па скачках з трампліна Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года