Дом Стэнбака () — будынак Урада і Дзяржканцылярыі Эстонскай Рэспублікі.

Узведзены на паўночным боку ўзгорка Тоампеа ў Таліне паводле праекта архітэктара Іагана Каспара Мора для судовых устаноў Эстляндскай губерні. Аднак пасля ўзвядзення будынка ў 1792 годзе ён стаў гарадской рэзідэнцыяй графа Якаба Понтуса Стэнбака.

Будынак узведзены ў строга класіцыстычным стылі, на фасадзе вылучаюцца балкон на шасці дарычных калонах.

Пачынаючы з 2005 года ў доме Стэнбака кожны год праходзяць дні адкрытых дзвярэй.Ансіп адчыніў дзверы дома Стэнбака для ўсіх // Novosti ERR, 06.08.2010

Спасылкі

Сайт урада Эстонскай Рэспублікі

Катэгорыя:Славутасці Таліна Катэгорыя:Палацы Эстоніі Катэгорыя:З’явіліся ў 1792 годзе Катэгорыя:1792 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Эстоніі