Семіцкія мовы — група моў, адна з галін афразійскай, ці семіта-хаміцкай, макрасям'і моў, распаўсюджаных на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы і ва Усходняй Афрыцы Лингвистический энциклопедический словарь. — М., 1990. — С. 442—443, якая аб'ядноўвае некалькі буйных моўных сямей, звязаных адносінамі аддаленага сваяцтва.
З сучасных семіцкіх моў найбольш шырока распаўсюджаны арабская мова (родная для прыблізна 240 млн чалавекДаныя лінгвістычнай энцыклапедыі Ethnologue (1999 год)Сайт універсітэта Лаваль (2010 год) , агульная колькасць носьбітаў складае каля 300 млн чалавек), следам за ім па колькасці носьбітаў ідуць амхарская (25 млн), тыгрынья (9 млн) іўрыт (8 млн) асірыйская новаарамейская (1-2 млн) мальтыйская мова (371900)
Паходжанне і ўзрост На семіцкіх мовах на працягу тысячагоддзяў размаўляе насельніцтва Блізкага Усходу.
Да сям'і семіцкіх моў адносяцца мовы: фінікійская (выкарыстоўваўся жыхарамі сучаснага Лівана ў II—I тысячагоддзях да н.э.) асірыйская і вавілонская (абедзве мовы былі распаўсюджаны на тэрыторыі сучаснага Ірака ў III—I тыс. да н.э.) арамейская (была гутарковай на тэрыторыі сучаснай Сірыі, Месапатаміі у пачатку I тыс. н.э.) арабская іўрыт новаасірыйская мальтыйская мова
Гісторыя
Паводле распаўсюджанай гіпотэзы, продкі носьбітаў протасеміцкай мовы прыйшлі ў Пярэднюю Азію з Афрыкі, дзе знаходзілася прарадзіма афразійскіх моў. Паводле меркавання семітолага Ю. Зарынса, семіцкія мовы ўзніклі на тэрыторыі качавога пастухоўскага комплексу ў Аравіі, які з'явіўся ў перыяд асушвання клімату ў канцы дакерамічнага неаліту на старажытным Блізкім Усходзе (Глабальнае пахаладанне 6200 года да н.э.).
На працягу некалькіх тысячагоддзяў семіцкія плямёны неаднаразова здзяйснялі міграцыі на поўнач, асімілюючы насельніцтва іншых абласцей. У III тысячагоддзі да н.э. семіцкія плямёны занялі Месапатамію і, магчыма, засялялі вобласці, якія адпавядаюць тэрыторыі цяперашняй Сірыі. Адзін з найбольш шырока распаўсюджаных дыялектаў протасеміцкай мовы стаў звацца акадскай мовай (па геаграфічнай назве сталіцы Саргонаўскай імперыі (2350—2170 да н.э.). Элементы акадскай мовы пранікалі ў шумерскую. У другім тысячагоддзі да н.э. і Асірыя і Вавілон шырока выкарыстоўвалі акадскую мовуКультура АсірыіАсірыйцы. Марш нязломных. . Носьбіты гэтай мовы выкарыстоўвалі клінапіс, атрыманы ў спадчыну ад шумераў.
Пазней ролю «лінгва франка» ва ўсім рэгіёне Блізкага Усходу выконвала арамейская мова. Асабліва ўзмацняецца становішча арамейскай мовы ў эпоху кіравання Ахеменідаў (VII стагоддзе да н.э. — IV стагоддзе да н.э.), пры якіх яна становіцца афіцыйнай мовай імперыі.
Паводле Бібліі народы, якія размаўлялі на семіцкіх мовах паходзілі ад Сіма, сына Ноя.
Класіфікацыя Усходнесеміцкія мовы † акадская мова † Старававілонскі дыялект Новававілонскі дыялект Позневавілонскі дыялект Стараасірыйскі дыялект Новаасірыйскі дыялект эблаіцкая мова † Заходнесеміцкія мовы Цэнтральнасеміцкія мовы Паўночназаходнесеміцкія мовы угарыцкая мова † Ханаанейскія мовы фінікійская мова † маавіцкая мова † старажытнаяўрэйская мова іўрыт мова Дэйр-Ала Самальская мова Стараарамейская мова сірыйская мова новаарамейскія мовы туроя яўрэйска-арамейскія мовы Аравійскія мовы Паўночнааравійскія мовы Цэнтральнааравійскі арэал (= арабская мова) Арабская літаратурная мова сучасныя дыялекты) мальтыйская мова Паўднёвааравійскія эпіграфічныя (сайхадскія) мовы † мінейская мова † сабейская мова † катабанская мова † Сучасныя паўднёвааравійскія мовы мехры сакатрыйская мова шэхры батхары харсусі хоб'ят Эфіасеміцкія мовы геэз † амхарская мова тыгрэ дахлік тыгрынья мовы «гурагэ»
Лінгвістычная характарыстыка Фанетыка Для фанетычнага ладу семіцкіх моў характэрны наступныя асаблівасці: тры рады (серыі) зычных (звонкія, глухія і эмфатычныя) абмежаваная колькасць галосных і іх падпарадкаваная роля развітая сістэма гартанных зычных
Марфалогія і лексіка трохзычны корань са зменлівым галосным складам наяўнасць двух родаў (мужчынскі і жаночы) наяўнасць адмысловага — спалучанага — стану ў імёнаў (гл. ізафет, ідафа) у старажытнасці дзеяслоўная сістэма складалася з перфекта-імперфекта; пазней перфект быў пераасэнсаваны, як правіла, як мінулы час, імперфект — як будучы (напр. іўрыт) ці цяперашні (напрыклад, у арабскай) час сістэма дзеяслоўных парод і словаўтваральных мадэлей агульная сістэма займенных суфіксаў агульны слоўнікавы запас, які ахоплівае велізарную колькасць (парадку 20 тысяч) слоў самых розных сфер ужывання.
Гл. таксама Семіталогія
Зноскі
Літаратура Дьяконов И. М. Семитские языки // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: Сов. энциклопедия, 1990. — С. 442—443. — ISBN 5-85270-031-2. Старинин В. П. Структура семитского слова: Прерывистые морфемы. — М.: Изд-во восточной литературы, 1963. — 116 с.
Спасылкі Семіцкія мовы на сайце Семіталогія
Катэгорыя:Афразійскія мовы