Прэмія «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» () — штогадовая прэмія, якой адзначаюцца найбольш значныя, выбітныя і яскравыя асобы, арганізацыі і падзеі знакавыя для развіцця беларускага трэцяга сектара. Прэмія заснавана Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі (далей — Асамблея НДА) у 2009 годзе. Першая цырымонія ўзнагароджання адбылася 23 снежня 2009 года ў Мінску.Асамблея раздала ўзнагароды

Ідэі прэміі Ідэя — адзначыць найбольш паспяховыя рэалізаваныя крэатыўныя ідэі ў грамадскім сектары, вызначыць усе цікавыя падзеі года ў жыцці грамадзянскай супольнасці і прыцягнуць да іх увагу беларускага грамадства.Асамблея НДА ўручыць прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці»

Працэдура вызначэння пераможцаў Пералік намінацый прэміі вызначаецца Праўленнем Асамблеі НДА. Сябры Рабочай групы Асамблеі НДА прапаноўваюць кандыдатаў на кожную намінацыю з абгрунтаваннем яе вылучэння. Шорт-ліст складае Праўленне. Максімальная колькасць намінантаў па кожнай намінацыі 7. За пераможцаў галасуюць сябры Рабочай групы, кіраўнікі і эксперты ўплывовых беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, лаўрэаты прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» мінулых гадоў. Галасаваць можна толькі за адну кандыдатуру ў кожнай намінацыі. Пераможцам абвяшчаецца кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў. Вынікі галасавання зацвярджаюцца Праўленнем Асамблеі НДА.Хто стане чэмпіёнамі грамадзянскай супольнасці-2013?

Намінацыі Грамадскі лідар года — уручаецца грамадскаму дзеячу за яго ўнёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі ў бягучым годзе. Улічваюцца ягоны ўплыў на грамадскі сектар, аўтарытэт і дасягненні. Кампанія года — уручаецца ініцыятарам і/або прадстаўнікам найбольш значнай агульнанацыянальнай кампаніі, праведзенай НДА ў бягучым годзе. Улічваецца важнасць паднятай тэмы, маштаб кампаніі, дасягнутыя вынікі, а таксама розгалас у СМІ. Новая ініцыятыва — уручаецца прадстаўнікам новай грамадзянскай ініцыятывы, якая распачала сваю дзейнасць у бягучым годзе. Улічваецца актуальнасць абранага кірунку дзейнасці і важнасць ініцыятывы для мэтавай аўдыторыі. Рэгіянальная падзея — уручаецца ініцыятарам найбольш значнай рэгіянальнай грамадскай акцыі/кампаніі/падзеі. Улічваецца маштаб падзеі, дасягнутыя вынікі і розгалас пра падзею ў агульнанацыянальным маштабе. Месца года — уручаецца прадстаўнікам адміністрацыі памяшкання, якое актыўна выкарыстоўваецца ў дзейнасці НДА. Улічваецца даступнасць месца для грамадскіх актывістаў і ягоная папулярнасць. Крэатыў года — уручаецца ініцыятарам найбольш яскравай і крэатыўнай грамадскай акцыі/кампаніі/ падзеі. Улічваецца нестандартны падыход да актуалізацыі грамадсказначнай тэмы. «Гарбуз» года — уручаецца за негатыўныя дзеянні ў дачыненні да арганізацый грамадзянскай супольнасці і іх прадстаўнікоў. Медыя/журналіст года — уручаецца за найбольш грунтоўнае і рознабаковае асвятленне грамадскай дзейнасці ў масмедыя. Улічваецца адкрытасць да супрацоўніцтва з НДА і асвятленне актуальных для няўрадавага сектара тэмаў. Найлепшы сайт НДА (Медыяактыўнасьць года) — уручаецца найбольш прыкметнаму ў бягучым годзе сайту няўрадавай арганізацыі ці ініцыятывы. Улічваюцца ягоная наведвальнасць, абнаўляльнасць, зручнасць падачы інфармацыі, карысць для мэтавай аўдыторыі і прамоцыі грамадскай дзейнасці ў Беларусі. Партнёрства года — уручаецца за салідарныя дзеянні і рэалізацыю найлепшай ініцыятывы, якая аб’яднала партнёраў з розных сфер і сектараў на карысць грамадзянскай супольнасці. Улічваецца колькасць партнёраў і сацыяльная важнасць увасобленых імі імпрэзаў або кампаній. Талака года — уручаецца за найбольш паспяховае далучэнне да грамадскай актыўнасці людзей праз краўдфандынг, супольныя акцыі, валанцёрства і іншыя формы дзейнасці. Улічваецца колькасць удзельнікаў, важнасць тэматыкі, дасягнутыя вынікі і трываласць далучанасці да грамадскай дзейнасці.

Пераможцы 2009 годаАсамблея НДА раздала ўзнагароды

23 снежня 2009 года ўпершыню адбылася нефармальная цырымонія ўзнагароджання найбольш выбітных грамадскіх ініцыятыў ды кампаній.

Нерэгістрацыя года — Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Грамадзянская кампанія года — супольная ініцыятыва беларускіх праваабаронцаў «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».У Беларусі распачалася кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Рэгіянальная падзея года — масавы Форум Асамблеі НДА Магілёўскай вобласці, які сабраў пад адным дахам больш за 80 актывістаў дэмакратычных аб’яднанняў Магілёўшчыны.Адбыўся форум грамадскіх арганізацый Магілёўшчыны Крэатыў года — выправа Дзядоў Марозаў у пракуратуру, якія дамагаюцца адмены крымінальнага артыкула 193.1 у межах кампаніі Stop 193.1.Снегурочки, зайчики и Деды Морозы штурмовали палату представителей национального собрания За дзейсную дабрыню — група ініцыятыўных блогераў, якія самаарганізаваліся дзеля дапамогі дзіцячаму дому. За чалавечнае стаўленне да жывёл — кампанія ў абарону бяздомных жывёл, якая ладзілася цэлым шэрагам арганізацый і асобаў: грамадскімі аб’яднаннямі «Эгіда» і «Ратаванне», «Абаронім жыццё», «Заасвет», былымі валанцёрамі «Фаўна гораду», «Ініцыятыва», «БМАgroup» ды інш. Найбольш абсурдная адмова года — галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Чыноўнікі адмовілі ў рэгістрацыі грамадскай арганізацыі «Залаты леў», таму што «ў тэксце статута арганізацыі адсутнічае расшыфроўка назвы „Залаты леў“».Гарадзенскі суд над Залатым Львом

Пераможцы 2010 годаНазваны «Чэмпіёны грамадскай супольнасці — 2010» 21 лютага 2011 года ў Галерэі «Ў» прадстаўнікі Асамблеі НДА адзначылі найбольш значныя ў 2010 годзе ініцыятывы. 2010 год прайшоў пад знакам прэзідэнцкай кампаніі. Аднак, грамадскія ініцыятывы і аб’яднанні спраўна дзейнічалі ў неспрыяльных умовах. 19 снежня 2010 адбыўся жорсткі разгон акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, шэраг палітыкаў, грамадскіх актывістаў, журналістаў апынуліся ў турмах. Салідарнасць і ўзаемную павагу можна адзначыць як асноўны прынцып дзейнасці трэцяга сектару ў 2010 годзе.

Кампанія года — ініцыятыва Беларускага Хельсінкскага камітэта і Праваабарончага цэнтру «Вясна» «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Грамадскі лідар года — старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябра Рабочай групы Асамблеі НДА, Жанна Літвіна. Рэгіянальная падзея года — Фэст маладзёжнай журналістыкі «Твой стыль», які адбыўся ў Гродне і ў якім прымалі ўдзел каля 150 рэпарцёраў-пачаткоўцаў. Акцыя года — Акцыя Салідарнасці з рэпрэсаванымі 19-20 снежня.Хваля рэпрэсій выклікала цунамі салідарнасці Нечаканая рэгістрацыя года — Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, якой першапачаткова было адмоўлена ў рэгістрацыі, пасля чаго адмова паспяхова была аспрэчана ў судзе. Адмова года — аб’яднанне «Берасцейская вясна». Колькасць адмоваў у рэгістрацыі арганізацыі наблізілася да дзесяці.Вынікі 2010 года: палітыка «лібералізацыі» завяршылася небывалымі рэпрэсіямі і масавымі арыштамі Асяродак грамадзянскай супольнасці — Кнігарня «Ў». Выкарыстанне віртуальнай прасторы ў грамадскай дзейнасці — блогер Zmagarka (Таццяна Елавая), якая правяла ў Інтэрнэце грамадскае расследаванне па падзеях 19 — 20 снежня.Таццяна Елавая: Правакатары маглі быць наймітамі спецслужбаў

Пераможцы 2011 годаАлесь Бяляцкі — «Грамадскі лідар году-2011»

Цырымонія ўзнагароджання прайшла 7 лютага 2012 года ў Мінску ў «Арт-сядзібе». Пераможцы атрымалі ганаровыя дыпломы і гадзіннікі з выяваю персанажу Вож Проста Вож.

Грамадскі лідар года — праваабаронца, старшыня ПЦ «Вясна», Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца за кратамі праз сваю праваабарончую дзейнасць. Прэмію за Алеся Бяляцкага атрымалі праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Таццяна Рэвяка. Месца года — галерэя «Ў». Найлепшая грамадская ініцыятыва — «Народны журналіст». Рэгістрацыя года — Офіс па правах людзей з інваліднасцю.Офіс па правах людзей з інваліднасцю адчыніўся ў Беларусі! Адмова года — «Цэнтр развіцця валанцёрства» па прычыне адмовы кіраўніка цэнтру Мікалая Кванталіяні супрацоўнічаць з КДБ.Кіраўнік Цэнтра развіцця валанцёрства заявіў пра націск напярэдадні вырашэння пытання аб рэгістрацыі грамадскага аб’яднання ў Міністэрстве юстыцыі Найлепшая кампанія года — Кампанія па зборы подпісаў за непрыняцце закону аб некамерцыйных арганізацыях, якую праводзілі супольна Асамблея НДА і Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend». Найлепшая рэгіянальная падзея — Страйк супрацоўнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада Барысава. Супрацоўнікі ЖКГ пабаяліся прыехаць у Мінск, таму прызы за іх атрымаў барысаўскі журналіст Міхаіл Васільеў, які асвятляў гэтую падзею. Разам з дыпломам, гадзіннікам і кубкам у Барысаў перадалі цвікі з бел-чырвона-белымі стужкамі як сімвал непахіснасці характару барысаўскіх пралетарыяў.Страйк у Барысаве завяршыўся поспехам Крэатыў года — віртуальны абменнік — сайт Prokopovi.ch. Самі стваральнікі сайту не рызыкнулі прыйсці за ўзнагародай і ў звароце папрасілі пакінуць да лепшых часоў прызы ў офісе Асамблеі НДА.Сайт Prokopovi.ch перамог у намінацыі «Крэатыў году»

Пераможцы 2012 годаУ Мінску ўручаны прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці — 2012»

1 лютага 2013 года ў Мінску ў кнігарні «Логвінаў» адбылася цырымонія ўзнагароджання.

Грамадскі лідар года — гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут і выдавец часопісу ARCHE Валер Булгакаў. Узнагароды ў гэтай намінацыі давялося ўручаць дыстанцыйна. Месца года — офіс праваабарончага цэнтра «Вясна». Адмова года — «Арт Сядзіба». Крэатыў года — плюшавы дэсант, які быў зладжаны Studio Total. Кампанія года — Беларуская антыядзерная кампанія. Рэгістрацыя года — Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Платформ Інавэйшн»Андрэй Бандарэнка: Зарэгістравалі новую арганізацыю, працуем далей. Новая ініцыятыва — Марафон салідарнасці «Свабоду палітвязням».Ганна Шапуцька: Мэта марафону — узмацніць хвалю салідарнасці Рэгіянальная падзея — стварэнне структураў незалежных прафсаюзаў на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах.

Пераможцы 2013 годаУ Мінску аб’яўлены лаўрэаты пятай штогадовай прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці»

23 снежня 2013 года ў памяшканні «Арт Сядзібы» адбылася пятая штогадовая цырымонія ўручэння прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці». Сёлета паступіла рэкордная колькасць прапановаў па кожнай намінацыі — агулам больш за 160 прапановаў.

Грамадскі лідар года — Сяргей Міхалок, лідар гурта «Ляпіс Трубяцкі». Кампанія года — агульнанацыянальная кампанія Асамблеі НДА «Зробім лепш!», удзел у якой узялі 27 грамадскіх арганізацый з 14 гарадоў Беларусі. У межах кампаніі праведзены шэраг разнастайных мерапрыемстваў, якія аб’ядналі больш за шэсць тысяч чалавек па ўсёй краіне. Кампанія завяршылася вялікім фэстам «Зробім лепш!» у мінскім клубе Re:public.Кампанія «Зробім лепш!» Новая ініцыятыва — моўныя курсы «Мова ці кава», што цягам года праходзілі ў сталічнай галерэі «Ў». Прэмію атрымала аўтар курсаў журналістка Кацярына Кібальчыч.Першая мінская «Мова ці кава» сабрала сто чалавек Рэгіянальная падзея — народныя бунты супраць ліквідацыі хатніх свіней у сувязі з небяспекаю распаўсюджання афрыканскай чумы. Атрымаць прэмію ў Мінск прыехала актыўная ўдзельніца кампаніі Кацярына Музыкантава з вёскі Сумарокава (Магілёўскі раён).Куды падзець сьвіней? Перасяліць! Месца года — пляцоўка «ЦЭХ». Крэатыў года — PRацоўня сацыяльнай рэкламы за крэатыўную прамоцыю НДАУ Мінску стартаваў праект «PR недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў, кампаній. Візітоўкі» і прыватная ініцыятыва па ўсталяванні ў Астравецкім раёне помніка паўстанцам Каліноўскага мецэнатам Мікітам ЗабудамПрыватны помнік Кастусю Каліноўскаму СМІ года — інтэрнэт-тэлебачанне партала TUT.by. Статуэтку і дыплом атрымала рэдактар TUT.BY-TV Алёна Андрэева. Найлепшы сайт НДА — сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна». Лапаць года — Ірына Бійнік, арганізатар велапрабегу «Стылягі на роварах». За арганізацыю велапрабегу яе прысудзілі да штрафу ў два мільёны беларускіх рублёў.

Пераможцы 2014 года