Майкл Джэй Фокс (; , Эдмантан, Канада) — канадскі акцёр, прадзюсар, актывіст і акцёр голасу за кадрам. Майкл шырока вядомы дзякуючы ролям Марці Мак-Флая ў трылогіі «Назад у будучыню» (1985—1990); Алекса Кітана ў сіткоме «Сямейная сувязь» (1982—1989). За гэтыя ролі Майкл атрымаў тры ўзнагароды «Эмі» і аднойчы «Залаты Глобус». Дзякуючы ролі Майка Флаэрці ў сіткоме «Спін-Сіці» (1996—2000), Фокс атрымаў «Эмі», тры «Залатых Глобуса» і дзве ўзнагароды Гільдыі кінаакцёраў ЗША.

У 1991 годзе Фоксу быў пастаўлены дыягназ — хвароба Паркінсона, што было адкрыта для публікі толькі ў 1999 годзе. У 2000 годзе акцёрская дзейнасць Майкла значна скарацілася, бо сімптомы яго хваробы сталі больш сур’ёзнымі. З тых часоў ён стаў актывістам даследаванняў на пошук лекаў. Гэта прывяло да фундацыі Фонду Майкла Джэй Фокса. 5 сакавіка 2010 года шведскі Каралінскі інстытут прысвоіў яму ганаровую доктарскую ступень медыцыны за яго працу ў справе прапаганды і збору сродкаў для лячэння хваробы Паркінсона«Michael J. Fox Gets Doctored». E Online Website.Michael J. Fox to be made honorary doctor at Karolinska Institutet . Karolinska Institutet. Press Release..

З 2000 года Фокс у асноўным працаваў як акцёр голасу за кадрам у фільмах, як «Сцюарт Літл» і «Атлантыда: Згублены свет» і іншыя. 27 мая 2011 года Фокс атрымаў Ордэн Канады дзякуючы сваёй папулярнасці і працы па збору сродкаў«Order of Canada Investiture Ceremony» . The Governor General of Canada.

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Фонд Фокса па барацьбе з хваробай Паркінсана

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Канады Катэгорыя:Галівудская алея славы