Му́ляры (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 27 двароў, 52 жыхары.

Гісторыя У 1931 годзе — вёска ў Вішнеўскай вясковай гміне. 28 двароў, 129 жыхароў.

З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.

3 верасня 1949 года сяляне Муляраў аб’ядналіся ў калгас імя Будзённага. У пачатку 1950-х гадоў калгас далучыўся да калгаса імя Кірава (цэнтр у вёсцы Золькі).

У 2003 годзе ў вёсцы было 27 двароў, 52 жыхары.

Вядомыя асобы Ядвіга Пастарнак, нарадзілася ў 1927 годзе. Верніца-каталічка, якой у 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў падзячны ліст. Упершыню ў гісторыі такі дакумент быў напісаны Папам па-беларуску.Папа напісаў беларускай жанчыне і даслаў першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове // Сайт catholic.byСюрпрыз для спадарыні Ядвігі // Газета Звязда

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Іжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна