Ро́лічы. Сустракаецца таксама варыянт Ра́лічы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 27 двароў і 51 жыхар.
Адна вуліца з усходу на захад. Брукаваная.
Гісторыя Дата заснавання невядомая
У 1844 годзе жыло 15 сем’яў.
У 1904 годзе — 41 сям’я (282 чалавекі).
У 1931 годзе ў складзе Вішнеўскай вясковай гміны Вілейскага павета. 36 дамоў, 191 жыхар.
З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.
Зімой у пачатку 1941 года тут арганізаваны калгас «Чырвоная Армія». Старшыня Фёдар Ніканоравіч Кулак.
У 2003 годзе тут было 38 дамоў, 87 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Іжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна