Тэрмінатар (ад — абмяжоўваць, завяршаць):

У навуцы і тэхніцы Тэрмінатар, астраномія — рыса святлападзелу, якая аддзяляе асветленую (светлую) частку нябеснага цела ад неасветленай (цёмнай) часці. Тэрмінатар, ДНК — паслядоўнасць нуклеатыдаў ДНК, пазнавальная РНК-полімеразай як сігнал да спынення сінтэзу малекулы РНК і дысацыяцыі транскрыпцыйнага комплексу. Тэрмінатар, электроніка — паглынальнік энергіі (звычайна рэзістар) на канцы доўгай лініі, супраціўленне якога роўнае хвалеваму супраціўленню лініі.

У мастацтве Тэрмінатар, фільм () — фантастычны мастацкі фільм, ЗША, 1984 год. Рэжысёр — Джэймс Кэмеран. Тэрмінатар 2: Судны дзень () — фантастычны мастацкі фільм, ЗША, 1991. Рэжысёр — Джэймс Кэмеран. Тэрмінатар 3: Паўстанне машын () — Трэцяя частка кінасагі, ЗША, 2003. Рэжысёр — Джонатан Мостаў. Тэрмінатар: Выратаванне () — чацвёрты фільм кінасагі, ЗША, 2009 год. Рэжысёр — Джозэф Макджынці Нікало (Макджы). Тэрмінатар: Бойка за будучыню () — тэлесерыял па матывам кінатрылогіі «Тэрмінатар», ЗША, 2008 год. Рэжысёр — Дэйвід Натэр. Тэрмінатар II () — італьянскі фантастычны баевік 1990 года рэжысёра Бруно Матэі (не з'яўляецца часткай арыгінальнай серыі). Тэрмінатар, робат — галоўны персанаж фільмаў і кніг аб Тэрмінатары. Тэрмінатар, кніга і Тэрмінатар 2: Судны дзень, кніга — фантастычныя трылеры амерыканскіх пісьменнікаў Рэндэла Фрэйкса і Ўільяма Вішэра на аснове сцэнарыя Джэймса Кэмерана і Гэйл Энн Херд да аднайменных фільмаў. Тэрмінатар (Warhammer 40000) — у навукова-фантастычным сусвеце Warhammer 40000 касмічны дэсантнік, убраны ў т. з. тэрмінатарскую браню — узмоцненую версію сілавога даспеха, які вытрымлівае нават траплянне снарада з танкавай зброі. Тэрмінатар 2 3-D: Бойка скрозь час — стэрэафільм-атракцыён 1996 года.

Гл. таксама Фіналізатар — спецыяльны метад, які выклікаецца асяроддзем выканання перад выдаленнем аб'екта збіральнікам смецця ў аб'ектна-арыентаваных мовах праграмавання, якія ўжываюць механізм зборкі смецця.