Карале́ўцы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. Вядомая з 1443 года як вёска Іжа.
У 2012 годзе ў Каралеўцах 61 жылы двор, 90 жыхароў.
Вядомыя асобы Анатоль Рогач — беларускі краязнаўца, даследчык гісторыі Беларускага Павілля. Выпускнік Іжанскай сярэдняй школы, ураджэнец вёскі КаралеўцыРогач Анатоль // Рэгіянальная газета.
Памятныя мясціны Помнік паўстанцам 1863 года, якія загінулі ва ўрочышчы Біты Лог у бітве з маскоўскім войскам. Помнік у гонар заснавання вёскі. Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы 2008 г.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Іжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна