Князь Леан Людвік Сапега (, — , Красічын) — польскі, галіцкі палітык і грамадскі дзеяч з літоўска-польскага роду СапегаўСапіга Лев // . Патомны член аўстрыйскай , першы маршалак (1861-75), уладальнік Красічынскага замка (з 1835). Заснавальнік сельскагаспадарчай акадэміі ў Дублянах.
Быў адным з кіраўнікоў Паўстання 1830—1831 гадоў, азначаны ордэнам Virtuti Militari. Пазней займаўся палітычнай, эканамічнай і грамадскай дзейнасцю ў Галіцыі, быў прыхільнікам .
Бацька і дзед кардынала Адама Стафана Сапегі.
Біяграфія
Паходжанне і дзяцінства
Прадстаўнік коданьскай лініі літоўскага магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс». Другі сын мечніка Варшаўскага княства, шамбеляна і ад’ютанта Напалеона I, польскага навукоўца і палітыка князя Аляксандра Антонія Сапегі (1772—1812) і з Замойскіх (1780—1859)Sapiehowie (05) , швагер знакамітага князя Адама Чартарыйскага. Дзяцінства з маці і сястрой правёў у Парыжы.
Адукацыя і маладыя гады
Атрымаўшы хатнюю адукацыю, Леан паступіў у Першы варшаўскі ліцэйКнязь Леон Сапега открыл одно из старейших учебных заведений Галиции и построил первую в Украине железную дорогу . Пасля яго заканчэння з 1820 па 1824 год Леан Людвік Сапега вывучаў права і эканоміку ў Парыжы і Эдынбургу. Па заканчэнні навучання пачаў працу чыноўнікам у Міністэрстве фінансаў Царства Польскага.
У лістападзе 1827 года Леон разам з міністрам адправіўся ў Пецярбург. 24-гадовага князя прыкмеціў Мікалай I і надаў яму чын камергера. Сапегу чакала бліскучая кар’ера пры двары расійскага імператара.
У пачатку вызваленчага паўстання (1830—1831) у Царстве Польскім Народны Савет адправіў Леана ў Францыю і Вялікабрытанію з дыпламатычным даручэннямі, спрабуючы атрымаць як маральную, так і матэрыяльную дапамогуЛьвовский Лев Сапега . Але, не атрымаўшы, акрамя славеснай, ніякай дапамогі, ён вярнуўся ў мяцежную Варшаву і ўступіў афіцэрам у кавалерыйскі корпус ў званні капітана артылерыі. 14 лютага адбылася , дзе царскі генерал барон са сваёй 3000-най 2-й конна-егерскай брыгадай быў разбіты атрадам Юзафа Двярніцкага ў 2500 чалавек. Пры гэтай бітве эскадрон Леана Сапегі адбіў у егераў 11 гармат. У напад яго ўланы ляцелі не з крыкамі «Ура!», а з песняй «Мазуркі Дамброўскага», напісанай сябрам яго бацькі — у 1797 годзе:
Jeszcze Polska nie zginęła, Kiedy my żyjemy. Co nam obca przemoc wzięła, Szablą odbierzemy.
За адвагу ў гэтым баі Л. Сапега ўзнагароджаны ордэнам за вайсковую доблесць Virtuti Militari.
Таксама быў сярод ад рускіх войскаў (6/7 верасня 1831).
Па здушэнні паўстання расійскія ўлады канфіскавалі ўсе маёнткі князя Леана Сапегі, якія знаходзіліся на расійскай тэрыторыі, у тым ліку Тэафіпаль у 1835 годзе. Страціўшы даўнюю рэзідэнцыю Сапегаў у Кодні на Берасцейшчыне, мусіў перабрацца на Галічыну, якая знаходзілася пад уладай Аўстрыі.
Сталыя гады
Набыў , куды перанёс сядзібу роду, і іншыя маёнткі пад Пшэмыслем. Леан Людвік быў выдатным палітыкам і гаспадаром. Клапаціўся пра развіццё рэгіёну, пачаў будаўніцтва ткацкіх майстэрняў. Яго дзейнасць зрабіла вялікі ўнёсак у палёгку галечы і паляпшэнне побыту навакольнага насельніцтва. Займаўся асветай мясцовых жыхароў. У 1864 годзе яго жонка Ядвіга запрасіла ў Красічын , якія заняліся працай сярод беднага і неадукаванага насельніцтва. Таксама яны апекавалі над школай і прыютам для сірот.
У 1836 на Галіцкім саслоўным сейме атрымаў галіцкі «індыгенат», пазней тытул «вялікага стражніка срэбра кароннага» ().
У 1839 годзе разам з прапанаваў аўстрыйскаму ўраду пабудаваць чыгунку Бохня — Львоў — БеражаныЮ. Томін, Ю. Романишин, Р. Коритко, І. Паращак. Перша колія: до 150-річчя Львівської залізниці. — Львів: ТзОВ «Західноукраїнський Консалтинговий Центр» (ЗУКЦ), 2011. — 496 с.; іл. — С. 52. — ISBN 978-617-655-000-6. Гэта звязала б саляныя здабычы Татраў са збожжавым Падоллем. Аднак у Вене ідэю не падтрымалі.
У 1848 годзе Сапега падпісаў петыцыю да імператара Фердынанда з патрабаваннем адмяніць усе сялянскія павіннасці і абвясціць ўсіх грамадзян краіны роўнымі перад законам. Каб падаць прыклад, Сапега вызваліў усіх сваіх сялян — больш за 20 000 чалавек — ад павіннасцяў. У тым жа годзе ён стаў ініцыятарам стварэння польскай , а ў наступным — адным з заснавальнікаў «Народнага дома» ў Львове.
У студзені 1856 года князь Леан Людвік Сапега заснаваў сельскагаспадарчую акадэмію ў сяле Дубляны, пада Львовам, якая з часам вырасла ў Львоўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт.
У 1861 годзе Леан Людвік Сапега кантактаваў з польскімі эмігрантамі, членамі парыжскага клуба — . У 1863—1864 гадах князь не ўдзельнічаў у новым польскім паўстанні, але аказваў паўстанцам фінансавую дапамогу.
З 1861 па 1875 год князь Леан Людвік Сапега был маршалкам Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, таксама з’яўляўся членам , старшынёй шэрагу фінансавых устаноў.
У 1862 годзе з дапамогай глобуса і шнуроўкі пераконваў англійскіх капіталістаў, што для іх выгодным з’яўляецца будаўніцтва транскантынентальнай чыгункі ад Англіі ў Індыю праз Львоў. Улетку 1863 года сумесна з англічанамі заснаваў «Англа-аўстрыйскі банк». 11 студзеня 1864 года імператар Франц Іосіф I ухваліў кансорцыум Л. Л. Сапегі — Томаса БрэсіАнглійскі інжынер: будаваў чыгункі па ўсім свеце — ад Канады да Аўстраліі, атрымаў ўзнагароды ў Англіі, Італіі, Аўстрыі на будаўніцтва чыгункі Львоў — Чарнаўцы — Ясы. Быў першым прэзідэнтам «» (назва — з 15 кастрычніка 1868 года; да гэтага, з 1 чэрвеня 1864 года — «Таварыства Львоўска-Чарнавецкай чыгункі»)
У 1867 годзе пабудаваў ва Львове ўласны палац (захаваўся да нашых дзён). Быў адным з ініцыятараў Львоў — КракаўRalf Roth, Günter Dinhobl. Across the borders: Financing the world’s railways in the nineteenth and twentieth centuries. — Ashgate, 2008. P. 53..
У 1869 годзе ў згодзе з князем Л. Л. Сапегам, з якім зблізіўся падчас польскага паўстання 1863 года, і міністрам замежных спраў графам (асноўным натхняльнікам акцыі, абраным у Галіцкі Сейм Гандлёва-прамысловай палатай Бродаў) выступіў у Сейме з рэзананснай прамовай аб польска-ўкраінскім супрацоўніцтве на аснове каталіцкай духоўнасці.
Леан Людвік многа разоў абіраўся старшынёй шматлікіх фінансавых арганізацый, уключаючы Зямельнае крэдытнае таварыства, і . Арганізоўваў будаўніцтва чыгунак і розных прамысловых прадпрыемстваў.
Толькі часам перадаваў свае паўнамоцтвы намеснікам: , , часам — мітрапаліту Чорновол І. 199 депутатів Галицького Сейму. — Львів : «Тріада плюс», 2010. — 228 с., іл. — (Львівська сотня). — ISBN 978-966-486-089-2.. Ва ўспамінах сцвярджаў моцны (спачатку — поўны) уплыў духавенства на паслоў-сялян.
23 сакавіка 1875 быў вызвалены ад пасады маршалка Галіцкага Сейма на падставе ўласнай заявы аб адстаўцы з 1869 года і адмовіўся ад палітычнай дзейнасці.
Памёр 11 верасня 1878 года ў Красічыне, быў пахаваны ў падзямеллі замкавай капліцы 14 верасня. Пахаванне было пышным з удзелам многіх заможных уласнікаў і прадстаўнікоў грамадскасці.
Уласнасць
Валодаў маёнткамі ў (каля Пярэмышля, набыў у 1834 годзе Рускую і Ляцкую з 3-ма фальваркамі), , , — на Падоллі (набыў на імя маці), — сваю асноўную рэзідэнцыю — з пяццю маёнткамі набыў у 1835 годзе.
Венам жонкі былі і з пяццю фальваркамі. Пазней валодаў панадворкам на вул. Шырокай (цяпер ) у Львове, маёнткам у Раве-Рускай (1874). У 1873 годзе ўласнасць ацэньваў у 3 млн залатых .
У 1866 годзе набыў папяровую фабрыку ў , якую затым ператварыў ў Акцыянернае таварыства, што праз некалькі гадоў абанкруцілася; страціў на гэтым 300 000 залатых гульдэнаў. Падобны лёс — у рафінерыі нафты ў Пярэмышлі, ільняной мануфактуры ў Красічыне.
Радавод і сям’я
Сям’я і дзеці
9 снежня 1825 года ў Пулавах ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой графіняй (1806—1890), дачкой ардыната графа (1775—1856) і Соф’і Адамаўны Чартарыйскай (1778—1837). Падчас лістападаўскага паўстання жыла ў Парыжы, пасля з мужам у Кракаве. У Львове складалася на чале многіх дабрачынных арганізацый. У сваім маёнтку Красічын у 1863 годзе зладзіла шпіталь для параненых паўстанцаў. У лютым 1864 года дапамагала сыну здзейсніць уцёкі з турмы ў Львове. Пасля смерці мужа яна паступова адышла ад грамадскага жыцця, перадаўшы клопат аб дабрачынных установах нявестцы. Памерла ў Красічыне і пахавана ў сямейным магільным склепе.
Дзеці: Сесілія Цэлестына Сапега (памерла ў 7 гадоў) (1828—1903), кавалер ордэна Залатога Руна Ядвіга Сапега (памерла ў 7 гадоў) Марыя Соф’я Сапега (памерла ў 4 гады) Уладзімір Сапега (памёр у 1 год) Соф’я Сапега (памерла ў 16 гадоў) Леан Сапега (памёр у 1 год) Тэрэза Сапега (памерла ў 20 гадоў) Уладзіслаў Сапега (памёр у 3 гады)
Патомкі
Нягледзячы на тое, што Леан Людвік меў адзінага сына, які дажыў да сталага ўзроста, спіс яго нашчадкаў дастаткова шырокі. Многія з іх былі выбітнымі ваеннымі і грамадскімі дзеячамі. Між іншым, сярод іх:
— польскі землеўладальнік і грамадскі дзеяч Адам Стафан Сапега — кардынал Польшчы — польскі лётчык — польскі землеўладальнік, падарожнік і лётчык — першы старшыня Мацільда д’Удэкем д’Акоз — каралева Бельгіі
Памяць
Імя Леана Людвіка Сапегі ў 1886—1940 гадах насіла адна з галоўных вуліц Львоўскага раёна , якая абмяжоўвала гэту гістарычную мясцовасць з усходу. З 1991 года вуліца носіць імя .
.
Бібліяграфія Sapieha Leon. Wspomnienia z lat 1803—1863. — Lwów, 1914. Мемуары князя Л. Сапеги: пер. с пол. — Пг., 1915. — 316 с.
Літаратура
Чорновол І. 199 депутатів Галицького Сейму. — Львів : «Тріада плюс», 2010. — 228 с., іл. — (Львівська сотня). — ISBN 978-966-486-089-2. Ярема Г. Князь Леон Сапєга не дозволив доньці вийти заміж за бідного. А тепер у замку одружуються наречені // Високий замок. — 2017. — № 6 (5555) (17 січ.). — С. 12. — (Подорожі). Sapieha Leon h. Lis (1803—1878) // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa — Kraków : Polskia Akademja Nauk, 1994. — T. XXXV/1, zeszyt 144. — S. 76—81.
Спасылкі
Леан Людвік Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Палітыкі Аўстрыі Катэгорыя:Палітыкі Украіны Катэгорыя:Палітыкі Польшчы Катэгорыя:Члены Палаты паноў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Львова Катэгорыя:Памерлі ў Падкарпацкім ваяводстве Катэгорыя:Пахаваныя ў Падкарпацкім ваяводстве