Павойнік прамы, Жыгунец Ботанический словарь, Спб, 1878 (Clematis recta) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Распаўсюджванне і экалогія У прыродзе арэал віду ахоплівае мацерыковую частку Еўропы — Паўднёвую, Цэнтральную Еўропу, поўдзень лясной, лесастэпавай і стэпавай зон Усходняй Еўропы, Перадкаўказзе і Усходняе Закаўказзе.

Натуралізаваўся паўсюднаПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны)..

У Беларусі трапляецца толькі ва ўсходняй частцы. Адзначаны ўздоўж Дняпра ад Оршы да Лоева, на Мазырскай і Юравіцкай градахДорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — С. 139—140. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. .

Месцы росту: парослыя хмызняком схілы рачных далін і яроў, узлескі светлых лясоў, драбналессе, сухія лугі ў далінах рэк.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна з прамым травяністым сцяблом вышынёй да 1,5 м, якое пакрыта тонкімі баразёнкамі, у верхняй частцы коратка апушанае, больш густа ў вузлах.

Лісце супраціўнае, блакітна- ці шыза-зялёнае, пёрыстае, з баразёнчатымі голымі або слаба апушанымі хвосцікамі; лісточкі у ліку 2—4 пар, больш менш адагнутыя, каротка-чарашковыя, яйкападобныя, буйныя, даўжынёй да 9 см, на вяршыні завостраныя, ля аснавання клінавата звужаныя або злёгку сэрцападобныя, па краі звычайна суцэльныя, знізу з выразнымі выступаючымі жылкамі, зверху голыя, больш цёмныя.

Кветкі шматлікія, дыяметрам да 2 см, белыя або жоўтыя, у складана шчыткападобных суквеццях. Чашалісцікі ў ліку 4, малочна-белыя, дробныя, даўжынёй 8—15 мм, вузка-яйкападобныя або даўгавата зваротна-клінаватыя, знізу з вузкай каротка-пухнатай аблямоўкай, зверху голыя. Пылавікі голыя.

Плод — шматарэшак. Плодзікі амаль голыя, сціснутыя, з кароткімі і пёрыста-апушанымі слупкамі.

Асаблівасці біялогіі Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі, часам утварае папуляцыі з вялікай колькасцю раслін. Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у жніўні-верасні; размнажаецца вегетатыўна і насеннем.

Таксанамія Від Павойнік прамы ўваходзіць у род трыбы падсямейства сямейства парадку .

Сінаніміка Паводле The Plant List на 2013 год, у сінаніміку віду ўваходзяць:

Выкарыстанне Лекавая, дэкаратыўная і меданосная расліна.

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — С. 139—140. — 200 с.: ил. — 89 000 экз.

Спасылкі

Катэгорыя:Павойнік Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Каўказа Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе