Джон Робін Уорэн AC (, ) — аўстралійскі патолаг і навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2005 года. У 1979 пераадкрыў бактэрыю Helicobacter pylori. Кампаньён ордэна Аўстраліі з 2007 года.
Біяграфія Робін Уорэн нарадзіўся 11 чэрвеня 1937 года ў Адэлаідзе. Атрымаў ступень бакалаўра ва Універсітэце Адэлаіды. У 1967 годзе пачаў даследчую кар’еру ў Каралеўскім каледжы паталогіі Аўстраліі і стаў старэйшым патолагам Каралеўскага шпіталя Перт, дзе прайшла асноўная частка яго навуковай кар’еры. Разам з Бары Маршалам паказаў, што язва страўніка ў большасці выпадкаў выклікаецца бактэрыяй Helicobacter pylori.
Узнагароды У 2005 годзе Робін Уорэн і яго калега Бары Маршал атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне «За працы па вывучэнні ўплыву бактэрыі Helicobacter pylori на ўзнікненне гастрыту і язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі».
2007 — кавалер ордэна Аўстраліі вышэйшай ступені.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі Катэгорыя:Медыкі Аўстраліі Катэгорыя:Постаці аўстралійскай мікрабіялогіі