Аляксандр Васілевіч Фурсе́нка (, , Украіна — ) — беларускі палеантолаг. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1950), доктар геолага-мінералагічных навук (1963), прафесар (1937).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1924). У 1930—1941 і 1944—1951 гг. старшы навуковы супрацоўнік, начальнік сектара, лабараторыі Усесаюзнага геолагаразведачнага інстытута, адначасова з 1926 г. на выкладчыцкай працы ў Ленінградскім педагагічным інстытуце і ўніверсітэце. З 1951 г. загадчык лабараторыі Інстытута геалагічных навук АН БССР, адначасова прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1964—1975 гг. загадчык лабараторыі Інстытута геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АН СССР.
Аўтар прац па мікропалеанталогіі і стратыграфіі, у прыватнасці па біястратыграфічнаму расчляненню тоўшчаў асадкавых горных парод і ўдакладненню становішча нафтавых світ у геалагічных разрэзах розных раёнаў СССР. Даследаваў пытанні палеанталогіі выкапняў прасцейшых з падкласа форамініфер. Правёў палеанталагічныя вывучэнні даантрапагенавых парод у Беларусі, удзельнічаў у складанні геалагічных карт тэрыторыі рэспублікі.
Асноўныя працы Фораминиферы верхнего эоцеона Белоруссии и их стратиграфическое значение (совм. с К. Б. Фурсенко) // Палеонтология и стратиграфия БССР. Минск, 1961. Сб.3. Введение в изучение фораминифер. Новосибирск: Наука, 1978.
Літаратура
— С. 226—225.
Спасылкі Александр Васильевич Фурсенко // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Александр Васильевич Фурсенко // Виртуальный проект «Общество Друзей Школы Карла Мая» Член-корреспондент ФУРСЕНКО Александр Васильевич // Национальная академия наук Беларуси Аляксандр Васілевіч Фурсенка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Палеантолагі СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН БССР