Хацьма турынгенская, Алцей-корань Ботанический словарь, Спб, 1878, ГруднішнікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев. (Lavatera thuringiaca) — кветкавая расліна сямейства мальвавых.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 25—150 см. Сцябло простае або ў верхняй частцы разгалінаванае, укрытае зорчатымі валаскамі. Лісце 3—5-лопасцевае, чаранковае. Кветкі вялікія, ружовыя, па адной у пазухах лісця. Плод з 20—23 плодзікаў-сямянак.
Арэал
Хацьма турынгенская распаўсюджана ва Усходняй Еўропе і Паўднёва-Заходняй Азіі, ад Паўднёвай Германіі на поўдзень да Італіі і на ўсход да поўдня Расіі, Казахстана і Турцыі.
На Беларусі пашырана па ўсёй тэрыторыі: на лугах, схілах, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Значэнне
Лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.
Літаратура Хацьма турынгенская // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Спасылкі
Lavatera thuringiaca L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Мальвавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны