Во́ласна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 13 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель.
Плошча паверхні возера складае 0,25 км². Даўжыня — 1,14 км, найбольшая шырыня — 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,33 км. Найбольшая глыбіня возера складае каля 9 метраў, сярэдняя — 4,6 м. Аб’ём вады ў возеры складае 1,14 млн. м³, плошча вадазбору — 4,35 км².
Катлавіна Воласна тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі абрывістыя, вышынёй 0,3—0,4 м, пясчаныя. У паўднёва-заходняй і паўночна-усходняй частках трапляюцца ўчасткі сплавіны. Зона мелкаводдзя выслана пяском і займае каля 28 % плошчы возера.
Возера Воласна эўтрофнае і слабапраточнае. Злучана ручаямі з азёрамі Мухна і Некалач. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 1,6 м. Надводная прыбярэжная расліннасць утварае палосу шырынёй 2—10 м.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Літаратура
Макрыцкі А. М. Воласна //
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна