thumb|Тыдэй забівае Ісмену
Ісме́на () — у грэчаскай міфалогіі Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.570-571 беатыйская гераіня, якая лічылася заснавальніцай адной з беатыйскіх абшчын.
У розных варыянтах паданняў пра Эдыпа Ісмена з'яўляецца яго дачкой то ад Іакасты Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 8 , то ад Еўрыганеі. У Сафокла («Эдып у Калоне») Ісмена ў Атыцы далучаецца да свайго бацькі, які вандруе з Антыгонай.
Паводле Іона Хіёскага, Ісмена і Антыгона спалены ў храме Геры Лаадамантам (сынам Этэокла).
Паэт Мімнерм пісаў, што Ісмена была ў любоўнай сувязі з нейкім Феакліменам і была па намовеАфіны забіта Тыдэем падчас спаткання з ім, каля крыніцы, якая таксама стала звацца Ісмена Салустий. Предисловие к «Антигоне» // Софокл. Драмы. М., 1990. С.458 .
Гераіня трагедыі Эсхіла «Сямёра супраць Фіваў», трагедый Сафокла «Эдып у Калоне» і «Антыгона».
У гонар Ісмены названы астэроід (190) Ісмена, адкрыты ў 1878 годзе.
Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы Беотыі Катэгорыя:Фіванскі цыкл