Клеапа́тра IV (; каля 138—135 да н.э. — пам. 112 да н.э., храм Дафны каля Антыёхіі) — царыца Егіпта 116 — 115 да н.э. Жонка Пталамея IX. Жонка цара Сірыі Антыёха IX Кізікскага Cleopatra IV by Chris Bennett. Aidan Dodson, Dyan Hilton, The Complete Royal Families of Ancient Egypt, 2004.
Біяграфія Клеапатра была дачкой Пталамея VIII і Клеапатры III і сястрой Пталамея IX, Пталамея X, Клеапатры Селены I і Трыфены.
Каля 119 — 118 да н.э. Клеапатра ажанілася са сваім братам Пталамеем IX Лафусам, калі ён яшчэ быў спадчыннікам прастола.
Каля 115 да н.э. яе маці Клеапатра III дамаглася скасавання шлюбу і ажаніла Пталамея IX з яго сястрой Клеапатрай СеленайМарк Юніян Юстын 39, 3, 2..
Клеапатра бегла ў Егіпет, а затым на Кіпр, дзе ажанілася з Антыёхам IX Кізікскім. Яна пераканала Антыёха IX пачаць вайну за трон з яго стрыечны братам Антыёхам VIII Грыпам, але была захоплена ў палон. Трыфена, жонка Антыёха VIII і сястра Клеапатры, насуперак жаданню свайго мужа загадала забіць Клеапатру ў храме Дафны, размешчаным недалёка ад Антыёхіі.
Катэгорыя:Пталамеі Катэгорыя:Царыцы Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Кіраўнікі Афрыкі II стагоддзя да н.э.