Уладзі́мір Анато́льевіч Го́шын () — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія Нарадзіўся 31 жніўня 1962 года ў сяля Джурун Мугалжарскага раёна Акцюбінскай вобласці Казахскай ССР.

Працаваў настаўнікам англійскай мовы Сольскай сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1988 годзе паступіў на службу ў мытныя органы. Праходзіў службу ў Мінскай рэгіянальнай мытні, ДМК Беларусі, Упраўленні знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Савета Міністраў Беларусі. У 1994—1997 гадах — начальнік аддзела, намеснік начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні. У 1997—1998 гадах — галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Быў намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 26 лютага 2008 года атрымаў пасаду першага намеснікаУказ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 г. № 117 «О назначении В.А.Гошина первым заместителем Председателя Государственного таможенного комитета Республики Беларусь» . 30 чэрвеня 2011 года сыйшоў у адстаўку з гэтай пасады і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы ІндыяУказ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2011 г. № 291 «О назначении В. А. Гошина» , адстаўлены быў 13 снежня 2011 годаУказ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2011 г. № 582 «Об освобождении от должности В.А.Гошина» (1/13148) .

З 1 лютага 2012 года па 31 студзеня 2016 года — член Калегіі (Міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі.

13 чэрвеня 2016 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа па сумяшчальніцтве. 15 снежня таго ж года прызначаны амбасадарам у Лаосе, М'янме і Тайландзе па сумяшчальніцтвеПрезидент Республики Беларусь Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы. Вызвалены ад гэтых пасад 10 лютага 2022 годаУказ Президента Республики Беларусь от 10 февраля 2022 г. № 41.

Крыніцы

Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Камбоджы Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Лаосе Катэгорыя:Паслы Беларусі ў М’янме Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Тайландзе