Аляксандр Яўхімавіч Мангейм (,  — ) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў класічную гімназію ў Мінску, Парыжскі медыцынскі інстытут (1914), быў ардынатарам адной з парыжскіх клінік.

У 1915 здаў дзяржаўныя іспыты на званне ўрача ў Дэрпцкім універсітэце. У часы вайны працаваў хірургам у расійскім войску.

У 1919—1921 — хірург Ігуменскай раённай бальніцы. З 1921 г. на медыцынскім факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1930 — Мінскі медыцынскі інстытут); ардынатар (1921—1924), асістэнт, пасля дацэнт хірургічнай клінікі пры ўніверсітэце (1924—1930), з 1934 — загадчык кафедры хірургіі.

У 1941—1945 гг. — на кафедры шпітальнай хірургіі (у 1943—1945 — загадчык). У 1945—1955 — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Чарнавецкага медыцынскага інстытута.

Працы

Навуковыя працы па пытаннях хірургіі дзіцячага ўзросту, гнойнай хірургіі і траўматалогіі. «Матэрыялы да вывучэння пытання па этыялогіі і патагенезе знявечвальных артрытаў» (1929, эксперыментальнае даследаванне) «Дзіцячая хірургія» (1933, падручнік) «Матэрыялы да вывучэння пытання па этыялогіі і патагенезе знявечвальных артрытаў» (1934, доктарская дысертацыя) «Патагенез, клініка і лячэнне ляктацыйнага мастыту» (1936, манаграфія)

Прэміі і ўзнагароды Доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1935).

Заслужаны дзеяч навукі Таджыкскай ССР (1945).

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.

Ушанаванне памяці У Чарнаўцах на доме, дзе жыў Аляксандр Мангейм, усталяваная памятная дошка.

Літаратура

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ