Амата Кабуа (маршал.: Amata Kabua, 17 лістапада 1928—20 снежня 1996 гг.) — першы прэзідэнт Маршалавых Астравоў, правадыр Маджура, палітычны пісьменнік, аўтар гімна Маршалавых Астравоў.
Біяграфія Амата Кабуа нарадзіўся на атоле Джалуіт у высакароднай заможнай сям'і. У пасляваенны час вучыўся ў хрысціянскім каледжы на Гаваях, працаваў школьным настаўнікам. З 1963 г. займаўся палітыкай, быў выбраным прадстаўніком ад Маршалавых Астравоў у Кангрэсе Мікранезіі. У 1972 г. стварыў і ўзначаліў Рух за Аддзяленне Маршалавых Астравоў ад падапечнай тэрыторыі Мікранезіі. У 1979 г. стаў першым прэзідэнтам Маршалавых Астравоў. Выбіраўся на гэту пасаду 5 разоў. З 1982 г. займаў пасаду вярхоўнага правадыра атола Маджура. Памёр 20 снежня 1996 г. ад цяжкай хваробы ў шпіталі Ганалулу.
Палітычныя погляды Як палітычны дзеяч і пісьменнік выступаў з нацыяналістычнымі лозунгамі, сцвярджаў культурную і палітычную незалежнасць маршальцаў. У 1978 г. арганізаваў пратэсты супраць ваенных вучэнняў ЗША на Маршалавых Астравах. Аднак у Мікранезіі разглядаўся як праамерыканскі палітык, які пратэстамі дамагаўся толькі грашовых кампенсацый ад урада ЗША. Шмат зрабіў для распаўсюджвання інфармацыі аб трагедыі атола Бікіні, ініцыяваў незалежнае даследаванне МАГАТЭ.
Памяць У гонар Амата Кабуа названы міжнародны аэрапорт каля Маджура.
Спасылкі Timeline Marshall Islands (The Republic of the Marshall Islands) Biography of Amata Kabua WOLFGANG SAXON, Amata Kabua, 68, President Of Marshall Islands, Is Dead
Катэгорыя:Палітычныя пісьменнікі Катэгорыя:Прэзідэнты Маршалавых Астравоў Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя