Сала-і-Гомес () — невялікі незаселены вулканічны востраў у Ціхім акіяне, належыць Чылі. Лічыцца самай усходняй кропкай Палінезіі. Востраў з'яўляецца вяршыняй двух скал, злучаных вузкім перашыйкам (некалькі дзясяткаў метраў). Плошча вострава — 15 га, вышыня — да 270 метраў над узроўнем мора. Працягласць вострава ў даўжыню — каля 800 метраў. На востраве адсутнічаюць крыніцы прэснай вады. Сала-і-Гомес размешчаны ў 3220 км на захад ад Чылі і ў 391 км на поўнач ад вострава Рапануі.
Катэгорыя:Астравы Чылі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Незаселеныя астравы