Заго́рнае. Сустракаецца таксама варыянт Заго́рная, ж.. Балва́нь, ж. (, ) (да 1964 года вёскі Вялі́кая Балва́нь і Мала́я Балва́нь) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Красназвёздаўскага сельсавета.
За 10 км на паўднёвы ўсход ад Клецка, за 150 км ад Мінска, на левым беразе Балванкі. Каля вёскі на рацэ сажалка.
Гісторыя 30 ліпеня 1964 года вёскі Вялікая Балвань і Малая Балвань Нясвіжскага раёна, аб’яднаны ў адзін населены пункт і перайменаваны ў вёску ЗагорнаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нагорнаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Назва У XVI ст. вёска мела назву "Балваны", побач былі Балванскае Балота, Балванская Гаць, урочышча Барэйкаўшчына. "Балвань" тут называлася балота.Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552-1555 г. Вильна, 1884. С. 500, 501, 532, 540.
Ля Ваўкавыску бытавалі прозвішчы Балваноўскі, Балванhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-T9ZT-L?i=496&cat=1465161 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-VQ7L-Q?i=1018&cat=1542660. Беларускі савецкі антрапаніміст М. Бірыла выводзіў такія прозвішчы ад расійскага цюркізму балванМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 38.. Сувязь са словам "балван" чуецца жыхарам вёскі і ў ХХІ ст.Х. Ю. Дамарацкая. Беларуская айканімія ў кантэксце этнічнай гісторыі (на прыкладзе этнатапонімаў Клецкага, Ляхавіцкага, Капыльская і Нясвіжскага раёнаў) // Сборник работ 68-й научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета: в 3-х ч.: ч. 3. – Минск: БГУ, 2011. С. 198-200.
З іншага боку, у старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах былі асновы Bal-, Van-Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 76, 156..
Каля Ашмянаў былі Балванішкі (цяпер Зялёны Бор). Каля іх — Маствілішкі. Свае Маствілавічы (цяпер Масцілавічы) былі ля клецкіх Балванаў.
Насельніцтва 1997 год — 422 жыхары, 223 двары.
Славутасці
Капліца
Вядомыя асобы
Ала Мікалаеўна Сабалеўская (нар. 1960) — беларуская выкладчыца-эканаміст
Літаратура — С. 496.
Спасылкі
Катэгорыя:Красназвёздаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клецкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі