Марша́льская мова (саманазва Kajin M̧ajeļ) — мова маршальцаў, афіцыйная мова Маршалавых Астравоў. Адносіцца да ўсходнемікранезійскай малайска-палінезійскай групы аўстранезійскай моўнай сям'і. Агульная колькасць носьбітаў (2013 г.) - каля 71 400 чал.Marshallese
Падзяляецца на 2 асноўныя (заходні ралік і ўсходні ратак) і 34 больш дробных дыялектаў, на якіх размаўляюць на асобных атолах. На працягу гісторыі існавала некалькі варыянтаў літаратурнай маршальскай мовы. У наш час выкарыстоўваецца версія эбон.
Мова ўтрымоўвае 12 галосных і 26 зычных гукаў. Алфавіт на аснове лацінкі. Характэрна існаванне некалькіх варыянтаў арфаграфіі.
Кароткі размоўнік Маршальская мова Беларуская мова aet Так jaab Не yokwe Прывітанне, да пабачэння jouj Калі ласка Kommol tata Дзякуй Jolok bwid Прабачце Etam? Як тваё імя? Eta in Mikalaj Мяне завуць Мікалай
Спасылкі Marshallese (Kajin M̧ajeļ) Marshallese-English Practical Marshallese Marshallese Language Training Manual
Катэгорыя:Мікранезійскія мовы Катэгорыя:Маршалавы Астравы Катэгорыя:Аўстранезійскія мовы