Iзраіль Рыгоравіч Герман (, , Гомельскай вобласці — ) — беларускі музычны педагог, цымбаліст. Заслужаны настаўнік Беларусі (1955).

Біяграфія Скончыў музычны тэхнікум у Мінску (1930), Беларускую кансерваторыю (1937). У 1928—1937 гг. цымбаліст ансамбля народных інструментаў пад кіраўніцтвам І. Жыновіча, адначасова з 1929 дырэктар першых у Мінску музыкальных школ, у т.л. ў 1936—1972 гг. сярэдняй спецыяльнай пры Беларускай кансерваторыі. Пад яго кіраўніцтвам былі адкрыты таксама філіялы шматлікіх дзіцячых музыкальных школ пры розных установах рэспублікі.

Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.18. кн.1 Мн., 2000, С.371

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Цымбалісты Беларусі