Якаў Міхайлавіч Лабовіч (, — 5 мая 2020, Гомель) — беларускі дзеяч цырка. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1998). Узнагароджаны медалём і ордэнам Францыска Скарыны (2013).
Біяграфія Скончыў музычнае вучылішча па класе трубы, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1984). З 1972 у Гомельскім цырку (з 1982 дырэктар, мастацкі кіраўнік). Паставіў цыркавыя спектаклі: «Усе фарбы манежа» (1987) «Месца сустрэчы — арэна» (1990) «Сузор’е цудаў» (1991) «Старажытны і заўсёды малады» (1992) «Рускія забавы» (1999) «Магія цырка» (2001) «Цырк „Кантыненталь“» (2002) «Калізей» (2002) «Цырк „Лапландыя“» (2003)
Крыніцы
Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.18. кн.1. — Мн., 2000, С.416
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомелі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Постаці Гомельскага дзяржаўнага цырка