Кацярына Кобра (Кацярына Мікалаеўна Кобра; ; ; , Масква — , Лодзь) — руская і польская авангардная скульптарка, прадстаўнік авангарднага мастацтва, жонка Уладзіслава Страмінскага. Звязаная з Вілейкай.

Біяграфія Нарадзілася ў Маскве. Матка Яўгенія Разанава, бацька Мікалай фон Кобра. Яе адзінай дачкой была Ніка Страмінская (пам. у 2001), доктар-псіхіятр і пісьменніца, прапагандыст мастацтва сваіх бацькоў. Была ў ліку сузаснавальнікаў групы мастакоў «Blok», «Praesens» і «a.r.». «a.r.» («awangarda rheczywista» або «сапраўдны авангард») 1929. Апошняе скарачэнне перадаецца часам як «artyści rewolucyjni» ці «рэвалюцыйныя мастакі». Дачка Кобры і Страмінскага Ніка Страмінская сцвярджае аб памылковасці такой расшыфроўкіStrzemińska N. Miłość, sztuka i nienawiść. О Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim. Res Publica, Warszawa, (1986) ISBN 83-7046-017-8. «Artyści rewolucyjni» — рэвалюцыйныя артысты.

Перавярнула ўспрыманне скульптуры. Адмовілася ад успрыняцца скульптуры як цвёрдага рэчава, каменя. Пад уплывам канструктывізму адрынула індывідуалізм, суб’ектывізм і імпрэсіянізм у мастацтве, сцвярджала, што іх месца займае аб’ектывізм формы. Галоўным пунктам канцэпцыі Кобры ёсць паняцце бясконцасці прасторы. Адначасова з гэтым вынікае адмаўленне ад кампазіцыйнага цэнтру, нібыта кожны пункт скульптуры аднолькава важны.

Ад верасня 1939 года да мая 1940 года, хаваючыся ад вайны, жыла разам з сям’ёй у Вілейцы.

У 2009 «Тэатр Тэлевізіі» (Польшча) паставіў п’есу «Сляды выяў», у якой паказанае прыватнае жыццё Кацярыны Кобры і Уладзіслава Страмінскагаfilmpolski.pl: POWIDOKI.

Памяць Пахаваная ў Лодзі ў праваслаўнай частцы могілак «Долы». Большасць яе прац знаходзіцца ў Музеі мастацтва ў Лодзі. Ад 2001 у Польшчы існуе мастацкая прэмія імя Кацярыны Кобры.

Літаратура Strzemińska N. Miłość, sztuka i nienawiść. О Katarzynie Kobro i Władysławie Strzemińskim. Res Publica, Warszawa, 1986 ISBN 83-7046-017-8. Grzegorz Sztabiński, Dlaczego geometria? problemy współczesnej sztuki geometrycznej, Łódź, Wydawnictwo Uniwersytetu Łódzkiego, 2004 ISBN 83-7171-729-6. Andrzej Turowski «Budowniczowie świata. Z dziejów radykalnego modernizmu w sztuce polskiej», Universitas, Kraków 2000 ISBN 83-7052-673-X «Katarzyna Kobro 1898—1951. W setną rocznicę urodzin» — katalog wystawy, Muzeum Sztuki w Łodzi, 1998 Janusz Zagrodzki «Katarzyna Kobro i kompozycja przestrzeni», PWN, Warszawa 1984 Andrzej Turowski «Konstruktywizm polski. Próba rekonstrukcji nurtu 1921—1943», Ossolineum, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź 1981 ISBN 83-04-00557-3

Спасылкі Kobro.art.pl Małgorzata Kitowska-Łysiak, nota artyski na portalu culture.pl Katarzyna Kobro w iMNK — Wirtualnym Muzeum Narodowym w Krakowie Мастак Уладзіслаў Страмінскі: лёс, творчасць і Вілейка // «Рэгіянальная газета».

Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Беларусі