Іосіф Абрамавіч Склют (, ) — беларускі вучоны ў галіне отанеўралогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1998)

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант медыцынскай службы. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1953), з 1954 года ў НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (кіраўнік лабараторыі).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па пытаннях паталогіі вестыбулярнай і слыхавой функцый пры пашкоджаннях галаўнога мозга, ужыванні электраністагмаграфіі. Распрацаваў спосаб даследавання вестыбулярнай функцыі.

Сярод апублікаваных прац: Невритомы слухового нерва. — Мн., 1974 (разам з Э. І. Злотнікам); Нистагм. — Мн., 1990 (разам з С. Р. Цемахавым); Вестибулярный рекруитмент. — Мн., 1990 (разам з С. Р. Цемахавым).

Літаратура

Спасылкі

Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны. База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Отарыналарынголагі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР Катэгорыя:Вынаходнікі СССР