Лідымо́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчана за 16 км на ўсход ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Збірагі. Уласнасць графа Грабоўскага.
У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Берасцейскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.
Насельніцтва 56 жыхароў (1870) 198 жыхароў (1905) 6 двароў, 27 жыхароў (1921) 75 жыхароў (1959) 37 жыхароў (1970) 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэльмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна