Ко́шалева (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчана за 12 км на ўсход ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на поўначы — меліярацыйны канал.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1618 годам згадваецца як фальварак.

Пасля пракладкі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, якая была ўведзена ў пастаянную эксплуатацыю 29 лістапада 1871 года, пачаў дзейнічаць чыгуначны паўстанак.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Берасцейскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Насельніцтва 140 жыхароў, на чыгуначным паўстанку — 14 жыхароў (1959) 151 жыхар (1970) 40 гаспадарак, 106 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы Ніна Пятроўна Дудчык (1923—2011) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тэльмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна