Хальмахе́ра (), Джайлола — востраў у складзе Малайскага архіпелага, буйнейшы з Малукскіх астравоў. Належыць Інданезіі.

Плошча вострава 17780 км². Берагавая лінія складанай формы. 4 паўастравы раздзяляюцца залівамі і веерападобна расходзяцца ад цэнтра вострава. Паверхня гарыстая. Найбольшая вышыня — дзеючы вулкан Гамкунора. Клімат экватарыяльны. Тэмпература паветра на ўзбярэжжы 25—28 °С. За год выпадае 2000—3000 мм ападкаў. На востраве вечназялёныя трапічныя лясы.

Эканоміка Земляробства, экспарт вострых прыпраў, драўніны. Плантацыі какосавай пальмы. На востраве порт Джайлола.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малукскія астравы