Іры́да () — у старажытнагрэчаскай міфалогііЛюбкер Ф. Реальный словарь классических древностей. — М., 2001. — В 3 т. — Т.2. — С. 181. першапачаткова ўвасабленне і багіня вясёлкі, дачка Таўманта і ЭлектрыГесіёд. Тэагонія 266; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 6; Гігін. Міфы. Увядзенне 35, сястра гарпій. Жонка ЗефіраНон. Дзеянні Дыяніса XXXIX 116; XLVII 438.. Паводле адной з версій, нарадзіла ад Зефіра ЭрасаАлкей, фр. 327. Лабель-Пейдж..

Галоўная роля Ірыды — быць вястункай богаўГамер. Іліяда II 786, даручэнні якіх яна разносіць са шпаркасцю ветра па зямлі, у марскія глыбіні і нават у пекла. Зеўс пасылае яе з кубкам набраць вады са СтыксаГесіёд. Тэагонія 780—787.

Як багіня вясёлкіЦыцэрон. Пра прыроду богаў III 52, якая з’яўляецца пасля дажджу ў хмары ці ў пырсках вады, Ірыда стаяла блізка да марскіх божастваў. У паэтаў яна з’яўляецца часам прыслужніцай Геры і выканаўцам яе даручэнняў, падобна таму як Гермес адыгрывае тую ж ролю пры Зеўсе. Яна рыхтавала ложа для Зеўса і ГерыФеакрыт. Ідыліі XVII 134..

Малюецца Ірыда часцей за ўсё ў палёце, з распасцёртымі вялікімі крыламі, з кадуцэем ці чарай у руцэ. Называецца «златакрылай»Гамер. Іліяда VIII 398. Па рацыяналістычным вытлумачэнні, паходзіць з воблакаКсенафан, фр.33 Дыльс-Кранц..

Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Геракл», камедыі Арыстафана «Птушкі», п’есы Ахея Эрэтрыйскага «Ірыда».

Па імі багіні вясёлкі названа кветка касач (Iris) — за багацце варыянтаў яе афарбоўкі, і хімічны элемент Ірыдый, злучэнні якога таксама маюць мноства колераў.

Імем Ірыды таксама названы астэроід (7) Ірыда, адкрыты ў 1847 годзе

Спасылкі

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багіні Катэгорыя:Багі-веснікі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта