Міндаль (Prunus dulcis) — лістападны куст ці невялікае дрэва з падроду роду Сліва. Міндаль часта прылічаецца да арэхаў, хоць на самай справе ён з’яўляецца костачкавым плодам. Па велічыні і форме міндаль падобны на персікавую костачку. Пладом міндаля з’яўляецца касцянка, якая складаецца з вонкавай абалонкі і цвёрдага шкарлупіння, якое хавае ядро насення. Міндаль можа прадавацца са шкарлупой і без яе, таксама насенне часам бланшыруюць, абдаючы яго варам, каб зрабіць ядро мягчэйшым і выявіць белы зародак.
Міндаль вырошчваюць ужо тысячы гадоў, але спатрэбіўся некаторы час для яго наймення. Батанікі шмат разоў давалі яму ўсё новыя і новыя назвы згодна са зменамі яго таксанамічнага становішча.
Культурныя пасадкі міндаля сустракаюцца як у Заходнім, так і ва Усходнім паўшар’ях.
Этымалогія Назва «міндаль» паходзіць ад Этимологический словарь Фасмера .
Батанічнае апісанне
Лістападны куст (радзей невялікае дрэва) 4-10 м вышынёй, вельмі галінасты. Дрэвы могуць дасягаць у дыяметры 30 см. Парасткі двух тыпаў: падоўжаныя вегетатыўныя і скарочаныя генератыўныя. Маладыя галінкі спачатку зялёныя, але становяцца пурпурнымі, калі падвяргаюцца ўздзеянню сонечных прамянёў, і шэрымі на другі год.
Лісце чарашковае, ланцэтнае, часам цэльнакрайняе, дробназубчастае, з доўгазавостранай верхавінай.
Кветкі адзінкавыя, да 2,5 см у дыяметры, з белымі або светла-ружовымі пялёсткамі, шматлікімі тычынкамі і адным песцікам, складаюцца з чашачкі і ружовага ці чырвонага вяночка. Кветкі распускаюцца раней лісця ранняй вясной.
Плод — сухая аксаміціста-апушаная авальная шматкасцянка са скурыстым зялёным мясістым неядомым каляплоднікам. Сухі каляплоднік пры паспяванні лёгка аддзяляецца ад костачкі. Костачкі («арэхі») такой жа формы, як і самі плады, пакрытыя дробнымі ямачкамі, часам з баразёнкамі, 2,5-3,5 см даўжынёй, масай 1-5 г.
Арэал
Першасны ачаг фарміравання знаходзіцца ў Пярэдняй Азіі і ў прылеглых раёнах, уключаючы Міжземнамор’е і Сярэднюю Азію. У гэтых раёнах культура міндаля паўстала за шмат стагоддзяў да нашай эры. У цяперашні час самыя вялікія насаджэнні міндаля знаходзяцца ў вобласці Міжземнамор’я, у Кітаі, ЗША (штат Каліфорнія), Сярэдняй Азіі, у Капетдагу і Заходнім Цянь-Шане, Крыму і на Каўказе. У Таджыкістане ёсць нават «горад міндаля» — Канібадам.
Вырошчваецца ён і ў цёплых абласцях Славакіі, часцей за ўсё ў вінаградніках, а таксама ў Паўднёвай Маравіі і ў Чэхіі ў наваколлі Літамержыцы.
Сярод еўрапейскіх краін, згодна са справаздачай пра культываванне міндалю, Германія з’яўляецца паўночнай мяжой арэалу, хоць хатні міндаль можна сустрэць і далей на поўнач у Ісландыі.
Экалогія
Міндаль расце на камяністых і друзлых схілах на вышыні ад 800 да 1600 м над узроўнем мора (бухарскі міндаль даходзіць да 2500 м), аддае перавагу багатым кальцыем глебы. У Ізраілі расце значна ніжэй 800 метраў, у раёне Хайфы вельмі блізка да берага Міжземнага мора.
Расце невялікімі групамі па 3-4 асобіны, на адлегласці 5-7 метраў адна ад другой.
Вельмі святлалюбны, вельмі засухаўстойлівы дзякуючы добра развітой каранёвай сістэме і эканомнай транспірацыі. Міндаль лепш за ўсё расце ў міжземнаморскім клімаце з цёплым, сухім летам і мяккай, вільготнай зімой. Аптымальная тэмпература для яго росту паміж 15 і 30 °C, а пупышкі дрэў маюць патрабаванне ад 300 да 600 гадзін пры тэмпературы ніжэй 7,2 °C (45,0 °F), каб перарваць стан спакою.
Цвіце ў сакавіку — красавіку, месцамі нават у лютым, плады спеюць у чэрвені — ліпені.
Міндаль пачынаюць абмежавана плоданасіць на трэці год пасля пасадкі. Дрэвы дасягаюць поўнага пладанашэння на пяты-шосты год пасля пасадкі. Плод спее восенню, праз 7-8 месяцаў пасля цвіцення. Плоданашэнне працягваецца 30-50 гадоў, жыве да 130 гадоў.
Размнажаецца насеннем пасля стратыфікацыі, каранёвымі атожылкамі і пнёвым параснікам. Пераносіць маразы да −25 °C, але з пачаткам вегетацыі пакутуе ад вясновых замаразкаў.
Вытворчасць
У 2011 годзе сусветная вытворчасць міндалю склала 2 млн тон паводле звестак . Галоўным вытворцам з’яўляецца ЗША. Уяўнае 50 % зніжэнне вытворчасці ў Злучаных Штатах прывядзе да разліковага зніжэння сусветнай вытворчасці ад 56 % да 36 %. Паведамленні 2013 года паказваюць, што Злучаныя Штаты вырабляюць па меншай меры 80 % ад сусветных паставак.
Галоўныя камерцыйныя вытворцы — ЗША, Іспанія, Іран.
Сусветная вытворчасць міндалю паводле гадоў (тыс. тон) 1965 615 1970 687 1975 762 1980 926 1985 1152 1990 1321 1995 1019 2000 1468 2005 1839 2006 1999 2007 2215 2008 2435 2009 2362 2010 2539 2011 2005
{| class="wikitable" align=center ! colspan=7|Пятнаццаць буйнейшых вытворцаў міндалю (тысяч тон) |- ! Краіна || 1985 || 1995 || 2005 || 2009 || 2010 || 2011 |- | || align="center" | 352 || align="center" | 276 || align="center" | 703 || align="center" | 1162 || align="center" | 1414 || align="center" | 731 |- | || align="center" | 287 || align="center" | 159 || align="center" | 218 || align="center" | 282 || align="center" | 221 || align="center" | 212 |- | || align="center" | 59 || align="center" | 79 || align="center" | 109 || align="center" | 128 || align="center" | 158 || align="center" | 168 |- | || align="center" | 105 || align="center" | 90 || align="center" | 118 || align="center" | 114 || align="center" | 108 || align="center" | 105 |- | || align="center" | 30 || align="center" | 45 || align="center" | 70 || align="center" | 104 || align="center" | 102 || align="center" | 131 |- | || align="center" | 34 || align="center" | 34 || align="center" | 229 || align="center" | 97 || align="center" | 73 || align="center" | 130 |- | || align="center" | 51 || align="center" | 35 || align="center" | 43 || align="center" | 60 || align="center" | 52 || align="center" | 61 |- | || align="center" | 38 || align="center" | 37 || align="center" | 45 || align="center" | 55 || align="center" | 55 || align="center" | 70 |- | || align="center" | 10 || align="center" | 20 || align="center" | 45 || align="center" | 47 || align="center" | 39 || align="center" | 50 |- | || align="center" | 57 || align="center" | 57 || align="center" | 48 || align="center" | 44 || align="center" | 33 || align="center" | 30 |- | || align="center" | 9 || align="center" | 9 || align="center" | 15 || align="center" | 43 || align="center" | 56 || align="center" | 61 |- | || align="center" | 13 || align="center" | 19 || align="center" | 25 || align="center" | 35 || align="center" | 38 || align="center" | 42 |- | || align="center" | 7 || align="center" | 28 || align="center" | 28 || align="center" | 30 || align="center" | 28 || align="center" | 36 |- | || align="center" | 28 || align="center" | 49 || align="center" | 23 || align="center" | 26 || align="center" | 22 || align="center" | 21 |- | || align="center" | 15 || align="center" | 27 || align="center" | 25 || align="center" | 25 || align="center" | 30 || align="center" | 38 |- |colspan=7 style="font-size:.7em"| Крыніца: |}
Іспанія мае самую вялікую разнастайнасць камерцыйных сартоў міндаля. Яго вырошчваюць у іспанскіх рэгіёнах Каталонія, Валенсія, Мурсія, Андалусія, Арагон і на Балеарскіх астравах.
У Грэцыі большая частка прадукцыі пастаўляецца з вобласці . Найбольш частымі сартамі міндаля ў Грэцыі з’яўляюцца 'Ferragnes' and 'Texas' ('Mission'), якія вядомы салодкім смакам і высокай якасцю. З-за яго якасці, грэчаскі міндаль лічыцца элітным арэхам. У Турцыі большая частка прадукцыі паступае з узбярэжжаў Эгейскага, Мармуровага і Міжземнага мораў.
У Злучаных Штатах вытворчасць засяроджана ў Каліфорніі. ЗША з’яўляюцца дамінуючым пастаўшчыком міндаля. У 2011 годзе краіна экспартавала каля 637.000 тон, на суму US $ 2,8 млрд. Міндаль ў асноўным экспартуецца ў выглядзе ачышчаных арэхаў (70 %), а астатняя частка альбо без шкарлупіны або апрацаванай.
Аўстралія з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам міндаля ў паўднёвым паўшар’і. У 2013 годзе Аўстралія заняла 5,9 % у сусветных пастаўках міндаля. Большасць міндальных садоў знаходзяцца ў Новым Паўднёвым Уэльсе, Вікторыі і Паўднёвай АўстралііDrought in California likely to benefit local almond producers, Chris Gibson, Sydney Morning Herald, 5 February 2014, p. 27.
У 2013 і 2014 гадах вытворчасць міндаля ў Каліфорніі пацярпела ад , з-за чаго паменьшыліся пастаўкі, спрыяючы росту коштаў на міндаль ва ўсім свеце. Павелічэнне попыту на міндаль таксама спрыяла росту коштаў ва ўсім свеце і неабходнасць павелічэння вытворчасці.
Апыленне
Апыленне міндаля ў Каліфорніі — гэта самая буйная штогадовая падзея па ў свеце, падчас якой у лютым каля мільёну (прыкладна палова ад іх агульнай колькасці ў ЗША) прывозяцца на грузавіках на міндальныя пасадкі. Большая дзеля апылення кіруецца брокерамі па апыленні, якія для гэтага мерапрыемства заключаюць кантракты з мігруючымі з як мінімум 49 штатаў. На гэты бізнэс вельмі паўплываў , у выніку якога па ўсёй краіне склаўся дэфіцыт меданосных пчол, а цана паслуг па павялічылася. Каб кампенсаваць гэта вытворцам міндаля, даследчыкі са (ARS) распрацавалі новую лінію самаапыляльных міндальных дрэўAlfredo Flores. «ARS Scientists Develop Self-pollinating Almond Trees». USDA , April 6, 2010..
Самаапыляльныя міндальныя дрэвы, такія як 'Tuono', разводзіліся некаторы час, але іх ураджайнасць была значна ніжэйшай за энтамафільныя дрэвы, напрыклад, каліфарнійскі 'Nonpareil'. Апошні сорт дае вялікія, гладкія ядры, якія займаюць 60-65 % аб’ёму плода. 'Tuono' мае больш тоўстыя, шурпатыя арэхі, якія дасягаюць толькі 32 % ад аб’ёму плода, але таксама маюць тоўстую абалонку, што з’яўляецца перавагай. Тоўстая абалонка ахоўвае арэхі ад пагрозлівых шкоднікаў, у тым ліку ад . Даследчыкі ARS здолелі зкрыжаваць сорт 'Tuono' з устойлівасцю да шкоднікаў з сортам 'Nonpareil', у выніку чаго атрымалі гібрыдныя разнавіднасці міндальных дрэў, якія самаапыляюцца і даюць арэхі высокай якасці. Новыя, самаапыляльныя гібрыды даюць арэхі з прыгожым колерам скуры, смакам і высокім утрыманнем алею і змяншаюць залежнасць вытворцаў міндаля ад апылення насякомымі.
Хваробы і шкоднікі
Міндальныя дрэвы могуць быць атакаваныя многімі пашкоджвальнымі арганізмамі, у тым ліку насякомымі, грыбковымі патагенамі, вірусамі раслін і бактэрыямі. Сімптомы могуць вар’іравацца ў залежнасці ад арганізму, які атакуе расліну.
Бактэрыяльныя пашкоджанні вызываюцца такімі відамі, як , , , , і іншыя.
Сярод грыбковых арганізмаў, якія шкодзяць міндалю, можна згадаць такія, як , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , і многія віды родаў і і іншымі.
Расліны могуць пашкоджвацца наступнымі відамі нематодаў: , , , , , , , і іншымі.
Да вірусных арганізмаў, якія могуць пашкодзіць міндалю, ставяцца , , , .
Хімічны склад
Ядра костачак культурнага салодкага міндалю ўтрымліваюць тлусты алей (да 40-60 %), бялковыя рэчывы (каля 30 %), слізь, вітаміны (невялікая колькасць C і PP), фарбавальныя рэчывы — каратын, каратыноіды, лікапін і інш., а таксама эфірны алей (0,5-0,8 %), які вызначае іх пах, і сляды гліказіду амігдаліну.
У склад тлустага алею ўваходзяць гліцэрыды алеінавай (80 %) і лінолевай (15 %) кіслот. Алей, атрыманы з не вычышчанага ад абалонкі насення салодкага міндаля, змяшчае невялікую колькасць ліналенавай і мірысцінавай кіслот, якія адсутнічаюць у алеі, атрыманым з вычышчанага насення. Насенне дзікарослага горкага міндаля атрутныя, што абумоўлена прысутнасцю гліказіду амігдаліну, пры расшчапленні якога вылучаецца сінільная кіслата, бензальдэгід і глюкоза.
Суцэльныя ядры горкага міндаля не пахнуць. Пасля наразання набываюць спецыфічны міндальны водар, дзякуючы бензальдэгіду.
Значэнне і прымяненне
Шкарлупінне «арэхаў» вельмі цвёрдае. Міндаль — блізкі сваяк слівы, персіка, але ў ежу спажываецца не мякаць плада, а г. зв. «арэхі» — ядро касцянкі. Касцянкі дасягаюць у памерах 3.5-6 см.
Ядро міндаля белае, саладкавае, са слабым водарам, пакрытае тонкай карычневай абалонкай. Каб выдаліць яе, трэба апусціць ядро, ачышчанае ад шкарлупіння на 1 хвіліну ў кіпень. Ачышчанае ядро рэкамендуюць прамыць праточнай вадой і высушыць у духоўцы пры 50 — 70 °C.
Гісторыя