Селы — усходнябалцкае племя, якое ў пачатку XIII стагоддзя займала левабярэжжа Дзвіны (паўднёвы ўсход цяперашняй Латвіі і сумежны раён на паўночным усходзе цяперашняй Літвы).

Палітычны і ваенны цэнтр селаў — гарадзішча (існуе з VI стагоддзя) і селішча Селпілс на беразе Дзвіны. Селы змагаліся супраць нямецкай агрэсіі, але ў 1208 годзе трапілі ў залежнасць ад Лівонскага ордэна. Селы ўвайшлі ў склад латышоў і часткова літоўцаў.

У 2021 годзе ў Латвіі прыняты закон, згодна з якім вылучаецца пяты гістарычны рэгіён у складзе Латвіі — Сэлія (апроч Латгалэ, Зэмгалэ, Курзэмэ і Відзэмэ).

Назва Назва селаў найімаверней гідранімічнага паходжання, ад назвы краю *Sėlia (Се́ля, Се́лія), якая ад не захаванай да сёння рачной назвы тыпу балцк. *Sēla.

Ад кораня *sel- / sal-, ад якога таксама латвійскія гідронімы тыпу Sēlīte, Salaca, Salate, Saliene, Sal-upe, літоўскія Sėliupis, Sal-upis, Sala, Salantas, таксама балцкія гідронімы на Павоччы тыпу Села, Селна, Сельна, Селена, СалонаТопоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 479—482..

Звязана з літоўскім salti «памалу цячы, разлівацца», прускім salus «дажджавы ручай». Назва ракі Села значыла «Плыткая (рака)».

Адзіны тапонім, звязаны з селамі, на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Селігоры (< Сълигора < Sēligalā «Селіголь; край селаў»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 539.).

Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, звязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасцей таксама не захаваліся і не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галінда, Натангія (прускія землі), Яцвязь, Судовія (зямля роднасных яцвягам судоваў)V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 296—289, 649, 890., Нальша, ЛатыгольK. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507., імаверна і Літва, а таксама назва дагістарычных неўраў, звязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Nal-š-, Lat-, Liet-(u)v-Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 105, 137, 182, 185, 221—232, 295, 319., Nau-r-Топоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 453—462.. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёна (племені).

Гідронімы "сялонскага" паходжання У падзвінскім рэгіёне, які прымыкае адначасова да Латвіі і Літвы, назоўная спадчына селаў — назвы азёраў Вісяты, Золва, Опса.

Гэтыя назвы аднаўляюцца як *Veisintas, *ZalvaK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 546, 549., *Apsa. Іх літоўскія адпаведнікі — водныя назвы Viešintas, Žalvė, Apša ("Цякучае", "Зеленаватае", "Асінавае"), без уласцівага мове селаў пераходу ž > z і š > s.

Недалёка ад іх, на тэрыторыі Літвы, уздоўж літоўска-латвійскай мяжы — азёры, назвы якіх таксама вызначаюцца як сялонскія: Zarasas, Vazajis, Zalvas, ZalvėA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1980. С. 368, 392, 393..

Далей на ўсходзе вядомыя некалькі балцкіх гідронімаў "сялонскага" тыпу:

назва ракі ВазузаВ.Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 6. (на паўночным усходзе Смаленскай вобласці, правы прыток Волгі) суадносіцца з назвай возера Важа (каля Мёраў, недалёка ад Вісятаў); рачная назва Сезельда (на Ніжнім Павоччы, са структурай як у гідроніма Ясельда) — з назвай ракі СежаВ.Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988-1996. Москва, 1998. С. 301. (у басейне Вазузы).

Крыніцы

Літаратура Moora, H. Pirmatnējā kopienas iekārta un agrā feodālā sabiedrība Latvijas PSR teritorijā. — Rīga, 1952. Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — 2-е издание. — М. — Л., 1938. История Латвийской ССР. Том 1. — Рига, 1952.

Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Усходнія балты Катэгорыя:Зніклыя народы Еўропы Катэгорыя:Гісторыя Латвіі