Хуан Рамон Гансалес дэ Балькарсэ (; , Буэнас-Айрэс — , Кансэпсьён-дэль-Уругвай) — аргенцінскі ваенны і палітычны дзеяч.
Біяграфія Хуан Рамон удзельнічаў у барацьбе супраць брытанскага ўварвання ў 1807 годзе, і ў ваеннай кампаніі ў Перу 1812 пад камандаваннем генерала Мануэля Бельграна. Займаў пасаду губернатара Буэнас-Айрэса з 1818 да 1820 г. За гады кіравання дэ Росаса займаў пасаду міністра абароны. У 1832 годзе ён зноў быў абраны губернатарам Буэнас-Айрэса. 11 кастрычніка 1833 года адбыўся судовы працэс супраць дэ Росаса. У гэты час пад сценамі рэзідэнцыі губернатара сабраўся вялікі натоўп гауча і беднякоў, якія патрабавалі вызвалення Росаса з-пад варты і адстаўкі Балькарсэ. Войскі, якія павінны стрымліваць натоўп, павярнулі зброю супраць урада і далучыліся да народа. Балькарсэ быў аддадзены пад суд, а яго месца заняў Хуан Хасэ В’ямонтэ. Балькарсэ быў заключаны і памёр у ссылцы ў Кансепсьён.
Літаратура Cutolo, Vicente, Nuevo diccionario biográfico argentino, 7 volúmenes, Ed. Elche, Bs. As., 1968—1985. López Rosas, José R., Entre la monarquía y la república. Memorial de la Patria, tomo III, Ed. La Bastilla, Bs. As., 1981. Boully, Víctor, El interregno de los lomonegros. Memorial de la Patria, tomo VI, Ed. La Bastilla, Bs. As., 1984. Zinny, Antonio, Historia de los gobernadores de las Provincias Argentinas, Ed, Hyspamérica, 1987. ISBN 950-614-685-3 Gianello, Leoncio, Historia de Santa Fe, Ed. Plus Ultra, Bs. As., 1986. ISBN 950-21-0150-2 Ruiz Moreno, Isidoro J., Campañas militares argentinas, Tomo I, Ed. Emecé, Bs. As., 2004. ISBN 950-04-2675-7 Piñeiro, Armando Alonso, Historia del general Viamonte y su época, Ed. Plus Ultra, Bs. As., 1969.
Катэгорыя:Прэзідэнты Аргенціны Катэгорыя:Міністры абароны Аргенціны