Гаро́шак кашубскі (Vicia cassubica) — кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з тонкім паўзучым карэнішчам. Сцябло тонкае, прамастойнае або крыху лазячае, даўжынёй 30—60 (да 70) см, рабрыстае, слаба разгалінаванае ў верхняй частцы, голае або слаба апушанае. Лісце чаргаванае, парнаперыстае і складаецца з 8—15 пар лісткоў. Лісткі слаба апушаныя, выцягнутыя або вузкаланцэтныя. Кветкі фіялетава-пурпуровыя, у аднабокіх гронках. Плод — рамбічны або лінейна-рамбічны струк з загнутым носікам.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, алігатроф, мезатроф. Расце на сухіх і горных лугах, узлесках, высечках, пустках, пашах, у хмызняках, парках і садах, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Апыленне перакрыжаванае, пераважна пчоламіАгроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Эстоніі, Фінляндыі, шэрагу рэгіёнаў Расіі (Масква, Татарстан, Марый Эл, Іванаўская, Ліпецкая, Пскоўская, Тульская, Уладзімірская вобласціVicia cassubica L. (Вика кашубская) // ИАС «ООПТ России»).
Кармавая і дэкаратыўная расліна.
Літаратура — С. 567—568.
Спасылкі
Дикие родичи культурных растений. Vicia cassubica L. — Вика кашубская, горошек кашубский. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения
Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе