Джавана II (Іаана II) Неапалітанская (; , Задар — , Неапаль) — каралева Неапаля ў 1414—1435 гадах, дачка Карла III з лініі Дураца Анжу-Сіцылійскай дынастыі, атрымала ў спадчыну прастол пасля свайго брата Уладзіслава ва ўзросце 41 года.
Ажанілася з графам Жакам II дэ Бурбон, які неўзабаве яе пакінуў і вярнуўся на радзіму. Людовік III Анжуйскі, герцаг Анжуйскі паспрабаваў, абапіраючыся на завяшчанне Джаваны I (якім Неапалітанскае каралеўства падавалася яго дзеду, Людовіку I), захапіць Неапаль, у выніку чаго Джаана заклікала Альфонса V Арагонскага, усынавіла яго і абвясціла сваім спадчыннікам у 1421 годзе.
Альфонс V прыступіў да аднаўлення парадку ў аслабленнай дзяржаве; але пасадзіў пад варту палюбоўніка каралевы, Карачыёлі, Джаана з помсты прызнала ў 1423 годзе спадчыннікам Людовіка III Анжуйскага і з яго дапамогай утрымала кіраванне. Пасля смерці Людовіка яна прызначыла спадчыннікам яго брата Рэнэ.
З Джаанай загас каралеўскі неапалітанскі дом, заснаваны Карлам I Анжуйскім.
Літаратура A. von Platen: Storia del reame di Napoli dal 1414 al 1423. 1864. C. Cipolla: Storia della signoria Italiana: 1881, mit den Originalquellen
Катэгорыя:Кіраўнікі Неапалітанскага каралеўства Катэгорыя:Анжу-Сіцылійскі дом