Гэты артыкул — пра выстаўку відэагульняў. Пра эліптычныя галактыкі E3, гл. артыкул Паслядоўнасць Хабла.
Electronic Entertainment Expo (, скар. E³ ці E3) (з 2006 па 2008 год — E³ Media and Business Summit) — былая выстаўка-шоу індустрыі відэагульняў. Праводзілася з 1995 па 2021 год пераважна ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія, ЗША. E3 лічылася найбуйнейшай ў свеце выстаўкай відэагульняў, на ёй распрацоўшчыкі гульняў, выдаўцы, вытворцы праграмнага і апаратнага забеспячэння прадстаўлялі новыя відэагульні, гульнявыя прыстаўкі, камп’ютарную электроніку і аксэсуары.
У першую чаргу E³ была выстаўкай для журналістаў і аматараў гульняў, у адрозненне ад прафесійнай Канферэнцыі распрацоўшчыкаў гульняў (), якая штогод праходзіць у маі ў Сан-Хасэ, Каліфорнія.
Па завяршэнні кожнай выстаўкі якасць прадстаўленых прадуктаў ацэньвалася незалежнай камісіяй, якая раздавала ўзнагароды Game Critics Awards. Узнагароджваліся лепшыя ідэі, гульні, прэзентацыі і гульнявая электроніка, а таксама называліся прэзентацыі і прадукты, які найбольш расчаравалі наведвальнікаў выстаўкі.
Гісторыя E3 праводзілася з 1995 года Асацыяцыяй забаўляльнага праграмнага забеспячэння () штогод у маі-чэрвені ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса (). У канцы 1990-х выстаўка двойчы праводзілася ў Атланце, але мела там меншы поспех і «вярнулася» ў Лос-Анджэлес.
У 2006 годзе заснавальнік E3 вырашыў змяніць фармат выстаўкі і ператварыць велізарнае шоу, якое наведвалі дзясяткамі тысяч людзей, у закрытую канферэнцыю для выбраных прадстаўнікоў прэсыE3 пераназвана ў E3 Media Festival , . Аднак у 2009 годзе выстаўка вярнулася да ранейшага фармату. У 2010 годзе выстаўка зноў прайшла ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса. У 2011 годзе яна праводзілася 6—9 чэрвеня там жаE3 2011 — дата і кампаніі ўдзельнікі , . У 2012 — з 4 па 7 чэрвеня таксама ў Лос-Анджэлесе. Адносна планаў правядзення выстаўкі ў 2013 годзе прэзідэнт ESA Майкл Галахер у інтэрв’ю Los Angeles Times сказаў: «Мы яшчэ вядзём перамовы з горадам Лос-Анджэлесам, але маецца шэраг пытанняў, якія неабходна вырашыць. Калі вырашыць іх нам не атрымаецца, мы мяркуем перабрацца куды-небудзь яшчэ».
З 2013 года выстаўка праводзілася ў Выставачным цэнтры Лос-Анджэлеса.
У 2020 годзе мерапрыемства было адменена з-за пандэміі COVID-19. У 2021 годзе E3 правялі анлайн, выстаўка атрымала змешаныя водгукі з крытыкай афіцыйнай мабільнай праграмы і прэзентацый. У 2022 годзе мерапрыемства таксама было адменена з-за пандэміі.
У сакавіку 2023 года было абвешчана, што выстаўка не будзе праводзіцца ў 2023 годзе з-за адсутнасці дастатковай цікавасці да яе ў вялікіх вытворцаў відэагульняў, такіх як Xbox, Nintendo, PlayStation і Ubisoft.
У снежні 2023 года Асацыяцыя забаўляльнага праграмнага забеспячэння паведаміла, што мерапрыемства больш не будзе праводзіцца ўвогуле. У якасці адной з прычынаў называўся рост правядзення вытворцамі відэагульняў уласных канференцый.
Даты правядзення выстаўкі
E3 1995, 11—13 мая (Лос-Анджэлес) E3 1996, 16—18 мая (Лос-Анджэлес) E3 1997, 19—21 чэрвеня (Атланта) E3 1998, 28—30 мая (Атланта) E3 1999, 13—15 мая (Лос-Анджэлес) E3 2000, 11—13 мая (Лос-Анджэлес) E3 2001, 17—19 мая (Лос-Анджэлес) E3 2002, 22—24 мая (Лос-Анджэлес) E3 2003, 14—16 мая (Лос-Анджэлес) E3 2004, 12—14 мая (Лос-Анджэлес) E3 2005, 18—20 мая (Лос-Анджэлес) E3 2006, 10—12 мая (Лос-Анджэлес) E3 2007, 11—13 ліпеня (Санта-Моніка, у фармаце Media and Business Summit) E3 2008, 15—17 ліпеня (Санта-Моніка, у фармаце Media and Business Summit'') E3 2009, 2—4 чэрвеня (Маямі) E3 2010, 15—17 чэрвеня (Лос-Анджэлес) E3 2011, 7-9 чэрвеня (Лос-Анджэлес) E3 2012, 5—7 чэрвеня (Лос-Анджэлес) E3 2013, 10—13 чэрвеня (Лос-Анджэлес) E3 2014, 9—12 чэрвеня (Лос-Анджэлес) E3 2015, 16—18 чэрвеня (Лос-Анджэлес) E3 2016, 12—14 чэрвеня (Лос-Анджэлес) E3 2017, 13—15 чэрвеня (Лос-Анджэлес) E3 2018, 9—12 чэрвеня (Лос-Анджэлес) E3 2019, 11—13 чэрвеня (Лос-Анджэлес) E3 2020, адменена E3 2021, 12—15 чэрвеня (Лос-Анджэлес) E3 2022, адменена
Крыніцы
Спасылкі
Game Critics Awards Навіны Е³-Insider Гісторыя Е3 на N-Sider Хронікі Е3 1995—2004 Справаздачы з E3 2006 — IGN ,Gamespot, Е³ Coverage, G4TV , 1UP , Gameplasma.com Справаздача з E3 2006 3D News Справаздачы з E3 2007 ConsolenewZ Канферэнцыі Sony, Microsoft і Nintendo на E3 2006 — Fierra.ru Адкуль пайшла Е3 артыкул пра гісторыю выстаўкі.
Кампаніі-ўдзельнікі E3 2010 PC-Gaming.ru Прамая трансляцыя E3 2012 Gamer-Time.RU Прамая трансляцыя E3 2012 StopGame.ru Прамая трансляцыя E3 2013 Igro-Blog.ru electronic games
Катэгорыя:Выстаўкі электронных забаў