Ле́лістад () — горад і найбуйнейшы па плошчы муніцыпалітэт у Нідэрландах, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Флеваланд.
Горад Лелістад заснаваны ў 1967 годзе на асушанай тэрыторыі. Сваё імя атрымаў у гонар Лелі Карнеліса (Cornelis Lely) — архітэктара, які распрацаваў праект дамбы Афслёйтдэйк, будаўніцтва якой дазволіла ажыццявіць асушэнне. Сёння горад знаходзіцца прыкладна на 5 м ніжэй за ўзровень мора.
Першапачаткова горад меркаваўся як эканамічны цэнтр рэгіёна, аднак яго рост не апынуўся такім хуткім, як у суседняга Алмерэ, які размешчаны бліжэй да Амстэрдама.
Геаграфія Лелістад знаходзіцца ў польдары ў правінцыі Флеваланд. Муніцыпалітэт Лелістад мяжуе на захадзе з возерамі Маркермер і Эйселмер, на поўдні з муніцыпалітэтамі Алмерэ і Зеволдэ, на ўсходзе з муніцыпалітэтам Дронтэн.
Гісторыя Лелістад з'яўляецца наймаладзейшым з мястэчкаў Нідэрландаў. Першыя жыхары прыбылі ў горад 28 верасня 1967 года і з 1 студзеня 1980 года пачало дзейнічаць кіраўніцтва муніцыпалітэту. Да ўтварэння правінцыі Флеваланд 9 студзеня 1986 года Лелістад адміністрацыйна не адносіўся ні да якой з нідэрландскіх правінцый.
Транспарт Лелістад звязаны з Амстэрдамам аўтамабільнай дарогай і чыгункай. Ля горада размешчаны невялікі аэрапорт-спадарожнік амстэрдамскага аэрапорта Схіпхол, а таксама маецца марскі порт Батавіахавен (Bataviahaven).
Спасылкі
www.lelystad.nl Афіцыйная старонка абшчыны Лелістад infocentrum.lelystad.nl Інфацэнтр Лелістад Гістарычныя здымкі Лелістада і Флеваланда
Катэгорыя:Гарады Нідэрландаў Катэгорыя:Абшчыны правінцыі Флеваланд