Вільфрыд Войніч, Міхаіл Леанардавіч Войніч (, , Цяльшай, Літва — , Нью-Ёрк) — дзеяч народніцкага і польскага сацыялістычнага руху, бібліяфіл і антыквар, першаадкрывальнік знакамітага «Рукапісу Войніча». Муж Этэль Ліліян Войніч.
Біяграфія Вучыўся ў Шаўляйскай і Сувалкаўскай гімназіях, Віленскім рэальным вучылішчы. Вёў рэвалюцыйную работу ў Расіі, Польшчы, Беларусі і Украіне. Разам з гродзенскімі нарадавольцамі і дзеячамі польскай рабочай партыі «Пралетарыят» удзельнічаў у падрыхтоўцы плана ўцёкаў палітычных зняволеных з варшаўскай цытадэлі.
У 1885 годзе арыштаваны ў Коўне за ўдзел у польскай сацыял-дэмакратычнай партыі I Пралетарыят. Прабыўшы 18 месяцаў у Варшаўскай цытадэлі, высланы на 5 гадоў ва Усходнюю Сібір, ў сяло Тунка у Забайкаллі. У 1890 годзе быў пераведзены ў Іркуцк, а затым у Балаганск, але па дарозе бег і праз паўгода апынуўся ў Лондане.
Удзельнічаў у выданні часопісу «Free Russia» («Свабодная Расія»), адзін з заснавальнікаў у 1891 годзе Фонду вольнай рускай прэсы. Перапісваўся з Пляханавым, Верай Засуліч, П. Л. Лаўровым. У 1894 годзе разам з жонкай старыў «Саюз кніганош» з мэтай дастаўкі рэвалюцыйнай літаратуры ў Расійскую імперыю, у канцы 1890-х гадоў адышоў ад палітычнай дзейнасці.
У 1902 годзе ажаніўся з Этэль Ліліян Буль, дачкой вядомага англійскага матэматыка Джорджа Буля, які сімпатызаваў рэвалюцыйнаму руху. Этэль Ліліян Войніч — пісьменніца, аўтар папулярнага ў Расіі, а пасля і ў СССР рамана «Авадзень». У пачатку XX стагоддзя Войнічы эмігравалі ў ЗША.
Літаратура
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Літвы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Польшчы Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Эмігранты з Расійскай імперыі Катэгорыя:Антыквары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Антыквары ЗША