Соўка клічная (Agrotis exclamationis) — начны матылёк сямейства совак.

Апісанне Матылёк вельмі падобная на азімую соўку, адрозніваючыся ад яе тым, што яе пярэднія крылы пафарбаваны ў жоўта-шэры або бура-шэры колер, з клінападобнай, падоўжнай рысай чорнага колеру блізу аснавання кожнага крыла, якая нагадвае фігуру клічніка (адсюль і лацінская назва) і з пупышкападобнай цёмнай плямай ля вяршыннай паловы крыла, каля пярэдняга яго краю. Размах крылаў 35-46 ммMichael Fibiger: Noctuidae Europaeae. Volume 1, Noctuinae I. Entomological Press, Søro 1990, ISBN 87-89430-01-8 pp. 87—88. Вусень жоўта-буры, з бледнай лініяй уздоўж спіны і з чорным ценем на баках. Дыхальцы чорныя.

Арэал

Арэал віду ахоплівае ўсе краіны Еўропы да Палярнага круга і ўмераны кліматычны пояс Азіі да Ціхага акіяна, таксама сустракаецца на поўначы і паўднёвым усходзе Афрыкі. Адсутнічае на шэрагу міжземнаморскіх астравоў. У гарах сустракаецца да вышыні 2000 метраў над узроўнем мора. Засяляе адкрытыя месцапражыванні.

Значэнне Пашкоджвае больш за 80 відаў сельскагаспадарчых раслін, але часцей за ўсё азімае збожжа, кукурузу, цукровыя буракі, бавоўнік, бахчавыя культуры.

Крыніцы

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Земляныя соўкі