Варане́ц (Actaea) — род кветкавых раслін сямейства . Вядома каля 10 відаў.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя карэнішчавыя травы вышынёй 50—75 см, з буйным, двойчы трайчастым лісцем. Сцёблы прамастойныя, разгалінаваныя. Кветкі ў пэндзлях, белага або бела-ружовага колеру. Плод — ягадападобная касцянка чорнага, белага або чырвонага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія Варанец сустракаецца ў Паўночнай Еўропе, на Каўказе і ў Заходняй Сібіры, Манголіі, Кітаі, Японіі, а таксама ў Паўночнай Амерыцы. Расце ў вільготных, цяністых хвойных і змяшаных лясах, на ўзлесках; на сухіх гліністых або глініста-камяністых схілах, цалкам адкрытых месцах або ў рэдкіх зарасніках; на купінах сярод травяных балот, па лясных балотах.

Класіфікацыя

Сістэматыка Род падзяляюць на 7 секцый: Actaea, Cimicifuga, Dichanthera, Oligocarpae, Pityrosperma, Podocarpae, Souliea.

Віды Па выніках філагенетычных даследаванняў канца XX — пачатку XXI стагоддзя раней самастойны род цяпер далучаны да роду Варанец.

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 30 відаў:

Электронный каталог сосудистых растений Азиатской России: клопогон вонючий Клапагон на agbina.com Электронный каталог сосудистых растений Азиатской России: клопогон даурский

Воронец на agbina.com

Электронный каталог сосудистых растений Азиатской России: воронец красноплодный

Электронный каталог сосудистых растений Азиатской России: воронец колосистый

Значэнне

Усе часткі раслін ядавітыя. Дэкаратыўныя, лекавыя і тэхнічныя расліны.

Літаратура

Спасылкі

Энциклопедия декоративных садовых растений Воронец колосистый // Архив Природы России Genus: Actaea L. // National Plant Germplasm System

Катэгорыя:Казяльцовыя (падсямейства) Катэгорыя:Ядавітыя расліны