Хубілай (,23 верасня 1215 — 18 лютага 1294) — мангольскі хан, заснавальнік мангольскай дзяржавы Юань, у склад якога ўваходзіў Кітай. На Захадзе вядомы дзякуючы Марка Пола пад імем «Кублай-хан»; гэта імя вымаўлялася таксама як «Кубілай», ці «Кубла» (апошняе стала асабліва распаўсюджаным пасля паэмы С. Т. Кольрыджа «Кубла Хан»).
Біяграфія Чынгізід, унук Чынгісхана, сын Талуя і Сархахтані-бекі. У 1260 годзе перанёс сталіцу Мангольскай імперыі з Каракорума ў мясцовасць побач з былой сталіцай чжурчжэняў Чжунду («Сярэдняя сталіца»). Яе назвалі Даду (), ці Ханбалык (пазней пераназваны ў Пекін). У 1279 заваяваў паўднёвы Кітай.
Галоўнаю яго мэтай па ўзыходжанні на прастол стала звяржэнне Сунскай дынастыі ў Кітаі. Пасля зацятай і працяглай барацьбы Хубілай да 1271 годзе авалодаў большай часткай Кітая, дзе вырашыў заснаваць новую дынастыю, даўшы ёй імя Юань, па якім стала звацца яго дзяржава. У 1279 годзе загінуў апошні сунскі імператар, і Хубілай канчаткова далучыў Кітай да Манголіі, заснаваўшы сваю сталіцу ў Ханбалыку.
Хубілай падпарадкаваў сваёй уладзе і суседнія з Кітаем краіны: Бірму, Камбоджу, Карэю, але яго паходы супраць Японіі і В’етнама скончыліся абсалютнай няўдачай. У справах унутранага кіравання Хубілай адрозніваўся мудрасцю; ім быў уведзены цэлы шэраг карысных рэформаў і паляпшэнняў. У 1291 годзе ён падзяліў усю імперыю на 12 правінцый. Ён быў заступнікам будызму, які зрабіў у Кітаі велічэзныя поспехі, а роўна будыйскіх прапаведнікаў і вучоных, якія карысталіся вялікай пашанай і значнымі палёгкамі.
Хубілай не забываў свайго мангольскага паходжання, увёў мангольскую мову ў справаводства Кітая, даручыў будыйскаму вучонаму Пагба-ламе вынайсці адмысловы алфавіт, які атрымаў назву, па форме літар, квадратнага пісьма і служыў дзяржаўным пісьмом для моў імперыі, у першую чаргу для мангольскай, падчас валадарання ў Кітаі дынастыі Юань.
У кітайскай гісторыі Хубілай вядомы пад пасмяротным дынастыйным імем Шы-цзу (,«Заснавальнік дынастыі»).
Літаратура Мэн Джон. Хубилай: От Ксанаду до сверхдержавы. Москва-Владимир. 2008 ISBN 978-5-17-050702-3 Россаби Моррис. Золотой век империи монголов. СПб. 480с. 2008 ISBN 978-5-8071-0326-0 Кадырбаев А.Ш. Хубилай-хан - завоеватель или объединитель Китая? // Общество и государство в Китае: XXXIX научная конференция. М.: Восточная литература, 2009.- С.56-75. Хафизов Г. Распад Монгольской империи и образование улуса Джучи
Катэгорыя:Кіраўнікі Мангольскай імперыі Катэгорыя:Военачальнікі Сярэдневякоўя Катэгорыя:Дынастыя Талуідаў Катэгорыя:Военачальнікі Манголіі Катэгорыя:Юаньскія імператары Катэгорыя:Постаці эпохі Юань