Іаган Рудольф Вольф (,  — ) — швейцарскі астраном і матэматык, вядомы сваімі даследаваннямі сонечных плям.

Біяграфія Вольф нарадзіўся ў Феландэне, недалёка ад Цюрыха. Ён вучыўся ва ўніверсітэтах Цюрыха, Вены і Берліна. Адным з яго настаўнікаў быў Іаган Франц Энке. У 1844 Вольф стаў прафесарам астраноміі ў Бернскім універсітэце, у 1847 — дырэктарам Бернскай Абсерваторыі. У 1855 ён заняў пасады прафесара астраноміі ва ўніверсітэце і Вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха.

Вольф надзвычай зацікавіўся адкрытымі Генрыхам Швабе сонечнымі плямамі. Ён не толькі праводзіў ўласныя назіранні, але і сабраў усе даступныя дадзеныя аб сонечнай актыўнасці з 1610 года і вылічыў іх перыядычнасць, роўную 11,1 гадам. У 1848 годзе ён прапанаваў метад разліку лікавага паказчыка сонечнай актыўнасці. Лік Вольфа выкарыстоўваецца да гэтага часу. У 1852 Вольф быў адным з чатырох навукоўцаў, якія адкрылі сувязь паміж сонечным цыклам і геамагнітнай актыўнасцю.

Спасылкі HAO «Rudolf Wolf (1816—1893)» HAO «Rudolf Wolf (1816—1893)» with portrait MacTutor «Johann Rudolf Wolf» The Sun — History

Катэгорыя:Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта Катэгорыя:Астраномы Швейцарыі Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя