Яша Хейфец (поўнае імя Іосіф Рувімавіч Хейфец, 20 студзеня (2 лютага) , Вільня — , Лос-Анджэлес) — амерыканскі і яўрэйскага паходжання. Лічыцца адным з найвялікшых скрыпачоў XX стагоддзя.

Біяграфія Нарадзіўся 2 лютага 1901 года ў Вільні ў сям’і выкладчыка музыкі Рувіна Эліевіча Хейфеца і Хаі Ізраілеўны Шарфштэйн. Пачаў вучыцца гульні на скрыпцы ў трохгадовым узросце і неўзабаве праславіўся вундэркіндам. Першым выкладчыкам быў вядомы віленскі педагог Эліяс (Ілля Давідавіч) Малкін (1866—1953). У шасцігадовым узросце ўпершыню прыняў удзел у публічным канцэрце, дзе выканаў Канцэрт Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі.

У 1910 годзе пачаў вучыцца ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі. У 1913 наведаў падчас гастроляў па Еўропе Швецыю і Германію, дзе пазнаёміўся з Фрыцам Крайслерам.

У 1917 годзе ўпершыню наведаў ЗША, дзе выступіў 17 кастрычніка ў Карнегі-холе. Хейфец застаўся ў ЗША і ў 1925 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства. 7 лістапада 1917 года ўпершыню вырабіў запіс сваёй гульні ў камерцыйных мэтах. Падчас Другой сусветнай вайны часта выступаў перад салдатамі на фронце, каб падняць іх баявы дух.

Спасылкі

Біяграфічныя звесткі

Біяграфія

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расійскай імперыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты ЗША Катэгорыя:Музычныя педагогі ЗША